Бардзіла
Бардзіла лац. Bardziła | |
Bardilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bardo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бартэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бардзіла» |
Бардзіла (Бартэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бардзіла, пазьней Бартэль (Bardilo, Bartel, Barzilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бард- (-барт-) (імёны ліцьвінаў Бардзін, Барталт; германскія імёны Bardinus, Bartolt) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат'[2] або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bartol[4]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Бартыла: Bartilo (1448 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Боръдиловичъ (15 сьнежня 1533 году)[6]; Borzylo Kossycz synmi Wasilem a Soboliem… Janko Barzilowic… Iwan Bordzilowic… a Iwanu Bordzilowicu… Iwan Bordzilow. <…> Piotrucz Borzilowic… Jakob, Stasz, Bordzilo a Andrzey Cziczieliowiczy (1558 год)[7]; Borziło Jowlasowicz (2 траўня 1558 году)[8]; Borzyło Daniłowicz… Borziło Daniłowicz (1561—1566 гады)[9]; Курило Борздиловичъ (1563 год)[10]; Chwietko Barthula (1563 год)[11]; Иванъ Борзиловичъ (1566 год)[12]; Trachim Bardziło, dziesiątnicy starostwa Uswiackiego (10 лютага 1714 году)[13]; Bardziłowicze… Bordziły (1744 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Бартэль — жыхар воласьці Беразьвечча (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1597 годзе[15]
- Трахім Бардзіла — дзясятнік Усьвяцкага староства, які ўпамінаецца ў 1714 годзе
- Андрэй Бартэль (Бортэль) — жыхар вёскі Будзішча (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1783 годзе[16]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Бардзіловічаў[17].
Бартэлі — уніяты Голдаўскай парафіі[18].
На 1904 год існавала вёска Бартулева ў Бельскім павеце Смаленскай губэрні[19].
На 1910 год існаваў фальварак Бартулева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[20].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Бардзілы, на гістарычнай Меншчыне — Бардзілаўка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 248, 989.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 79.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 51.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 17.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 105.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 226.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 46, 89, 208, 229—230, 240, 354.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 49.
- ^ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 162.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 257.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 378.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 377.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 22. — Витебск, 1891. С. 81.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Березвеч инвентарь 1597 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Усвея 1783 г. описание имения в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2017 г.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 26.
- ^ Лаўрэш Л. Прыходы ў Голдаве і Бабрах // Лідскі летапісец. № 4 (84), 2018. С. 22—40.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 68.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 190.