Батарэя (войска)
Выгляд
Батарэя (па-француску: batterie ад battre — «біць») — агнявое і тактычнае падразьдзяленьне ў артылерыі. Батарэі могуць быць самастойнымі (у палкавой, берагавой артылерыі) або ўваходзіць у артылерыйскі дывізіён (полк).
Складаецца з 2—3 агнявых зьвязаў, зьвязу (аддзяленьня) кіраваньня. Мае 2—8 гармат (мінамётаў, баявых машын рэактыўнай артылерыі або процітанкавых кіроўных ракет).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 348