Перайсьці да зьместу

Белая Гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белая Гара (па-расейску: Белая Гора, па-якуцку: Үрүҥ хайа) — пасёлак гарадзкога тыпу, адміністрацыйны цэнтар (з 1974 г.) Абыйскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі.

Рачная прыстань, аэрапорт, Дом культуры, народны тэатар, сярэдняя і пачатковая агульнаадукацыйныя і музычная школы, установы мэдычнага абслугоўваньня, гандлю і бытавога абслугоўваньня. Знаходзіцца за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Індзігірка. Адлегласьць ад Якуцку: наземным шляхам — 2900 км, паветраным — 1380, водным — 3242. Насельніцтва — 2194 чал. (2010).

  • Белая Гора. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 38.