Перайсьці да зьместу

Брытагаловыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Том Макорт, гітарыст гурта «Для скіноў» (1977 г.)

Скінхэды (анг. skinheads — брытагаловыя; разм. скіны) — носьбіты маладзёвай падкультуры, што ўзьнікла ў 1968 годзе сярод падлеткаў прамысловых раёнаў Ангельшчыны. Першапачаткова наведвалі клюбныя канцэрты чарнаскурых перасяленцаў зь Ямайкі, каб паслухаць іх музыку — ска, рокстэдзі і рэгі. У канцы 1970-х гадоў 2-я хваля падкультуры пашырылася сярод дзяцей беспрацоўных. У якасьці забавы сталі выкарыстоўваць вулічныя бойкі з аднагодкамі ў суседніх раёнах гарадоў. У адзеньні пачалі пераважаць чорныя джынсы, шнураваныя вайсковыя чаравікі на тоўстай падэшве і кароткія курткі без каўняра. Таксама скіны сталі галіць галовы, адкуль узьнік назоў брытагаловыя. Адначасна прыхільнікі фашызму сярод старэйшага пакаленьня пачалі засноўваць клюбы для скінхэдаў, у сувязі з чым станавіліся для іх узорам перайманьня. З гэтага часу адзначаюцца зьбіваньні скінхэдамі чарнаскурых і азіяцкіх працоўных перасяленцаў[1].

У 1980-я гады падкультура атрымала пашырэньне за межамі Ангельшчыны. У пачатку 1980-х гадоў — у Швэцыі, Нідэрляндах, Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. У сярэдзіне 1980-х — у Францыі, Бэльгіі, Даніі і Швайцарыі. Пасьля 1990-га году — у Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыне, Нарвэгіі, Славеніі і Баўгарыі[1].

Скінхэды ў Лідсе (Ангельшчына, 2012 г.)

Паводле зьвестак Упраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, на травень 2002 году ў Менску налічвалася каля 100 скінхэдаў, у іншых гарадах Беларусі — каля 50. Пераважна старшаклясьнікі сярэдніх школ і навучэнцы прафэйсійна-тэхнічных вучэльняў[1].

  1. ^ а б в Алена Аўчыньнікава. Скіны ідуць // Чырвоная зьмена. — 4 траўня 2002. — № 39 (15181). — С. 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брытагаловыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў