Бургаская вобласьць
Бургаская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | вобласьць Баўгарыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бургас (Баўгарыя)[1] |
Дата ўтварэньня | 8 студзеня 1999 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 84 ± 1 м |
Месцазнаходжаньне Бургаскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | усходнеэўрапейскі час |
Код ISO 3166-2 | BG-02 |
Код аўтам. нумароў | A |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бурга́ская во́бласьць (па-баўгарску: Област Бургас) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на паўднёвым усходзе краіны, маючы выхад да Чорнага мора. Зьяўляецца самай буйной вобласьцю Баўгарыі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Бургас. Код транспартных сродкаў A.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць разьмешчана ў паўднёва-ўсходняй Баўгарыі. На ўсходзе яна мяжуе з Чорным морам на захадзе з вобласьцямі Сьлівэнскай і Ямбальскай, на поўначы — Варнаўскай і Шумэнскай, і на поўдні — з Турэччынай. Бургаская вобласьць займае плошчу 7 748,1 км² і мае насельніцтва 422 458 чалавек. Геаграфічнае становішча вобласьці спрыяльнае разьвіцьцю марскога турызму. Асноўным турыстычным сэзонам ёсьць лета.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вобласьці пражывае 423 547 жыхароў, з усяго ліку баўгары складаюць 338 625 (79,94%), туркі — 58 636 (13,84%), цыганы — 19 439 (4,58%), і яшчэ 6 847 (1,61%) чалавек ёсьць жыхарамі іншых нацыянальнасьцяў.
Абшчыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Айтос
- Бургас
- Камэна
- Карнпбат
- Малка-Тырнава
- Нэсэбыр
- Паморые
- Прыморска
- Руен
- Сазопал
- Срэдэц
- Сунгурларэ
- Царова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ НСИ Националният регистър на населените места (баўг.)
- ^ https://www.nsi.bg/bg/content/2975/%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%BF%D0%BE-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8-%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B8%D0%BD%D0%B8-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B6%D0%B8%D0%B2%D0%B5%D0%B5%D0%BD%D0%B5-%D0%B8-%D0%BF%D0%BE%D0%BB
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адміністрацыя вобласьці (баўг.)