Перайсьці да зьместу

Бэры-Сэнт-Эдмундс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэры-Сэнт-Эдмундс
анг. Bury St Edmunds
Краіна: Вялікабрытанія
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01284
Геаграфічныя каардынаты: 52°14′48.01″ пн. ш. 0°42′45.00″ у. д. / 52.2466694° пн. ш. 0.7125° у. д. / 52.2466694; 0.7125Каардынаты: 52°14′48.01″ пн. ш. 0°42′45.00″ у. д. / 52.2466694° пн. ш. 0.7125° у. д. / 52.2466694; 0.7125
Бэры-Сэнт-Эдмундс на мапе Вялікабрытаніі
Бэры-Сэнт-Эдмундс
Бэры-Сэнт-Эдмундс
Бэры-Сэнт-Эдмундс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бэры-Сэнт-Эдмундс (па-ангельску: Bury St Edmunds) — гістарычнае мястэчка і катэдральны горад у графстве Сафалк у Ангельшчыне[2]. Абацтва Бэры-Сэнт-Эдмундс знаходзіцца недалёка ад цэнтра гораду.

Зыгебэрт, кароль усходніх англаў, заснаваў тут каля 633 году манастыр, які ў 903 годзе стаў месцам пахаваньня караля Эдмунда-пакутніка, які быў забіты датчанамі ў 869 годзе, і большую частку сваёй раньняй славы абавязаны знаходжаньню сьвятыных парэшткаў караля-пакутніка. Горад вырас вакол абацтва Бэры-Сэнт-Эдмундс, якое здаўна ёсьць месцам паломніцтва. Да 925 году слава сьвятога Эдмунда распаўсюдзілася вельмі далёка, таму і назва гораду была зьменена на сучасную.

У 942 ці 945 годзе кароль Эдмунд I надаў абату і манастыру юрысдыкцыю над усім горадам, вольным ад усіх сьвецкіх службаў. У 1020 годзе Канут Вялікі вызваліў горад ад эпіскапскага кантролю. У 1020 годзе манастыр быў разбураны, а сьвецкія сьвятары былі выгнаны, аднак, тутака быў пабудаванае бэнэдыктынскае абацтва на месцы пахаваньня сьвятога Эдмунда[3]. 18 сакавіка 1190 году праз два дні пасьля больш вядомага зьбіцьця габрэяў у Кліфардзкай вежы ў Ёрку, жыхары Бэры-Сэнт-Эдмундса забілі 57 габрэяў[4][5]. Пазьней у тым самым годзе абат Самсон Тотынгтанскі пасьпяхова зьвярнуўся да караля Рычарда I з просьбай дазволіць выселіць астатніх габрэйскіх жыхароў гораду[6].

У 1214 годзе, як мяркуецца, магнаты Ангельшчыны сустрэліся ў абацкай царкве і пакляліся прымусіць караля Яана Безьзямельнага прыняць хартыю свабодаў, дакумэнт, які паўплываў на стварэньне Вялікай хартыі вольнасьцяў[3], копія якой была выстаўлена ў гарадзкой катэдры падчас сьвяткаваньня 2014 году.

  1. ^ Parish Profiles // 2021 United Kingdom censusOffice for National Statistics.
  2. ^ OS Explorer map 211: Bury St.Edmunds and Stowmarket. Ordnance Survey – Southampton A2 edition. 2008. — ISBN 978-0319240519
  3. ^ а б Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. 4. — С. 868.
  4. ^ Richardson, Douglas, Magna Carta Ancestry, Baltimore, Md., 2005. — С. 297.
  5. ^ Hillaby, Joe (2003). «Jewish Colonisation in the Twelfth Century» in The Jews in Medieval Britain: Historical, Literary, and Archaeological Perspectives, ed. Patricia Skinner. — С. 31.
  6. ^ Jocelin of Brakelond, Chronicle of the Abbey of Bury St Edmunds, trans. Diana Greenway and Jane Sayers (Oxford: Oxford Univ. Press, 1989).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]