Перайсьці да зьместу

Востраў Сьвятая Гэлена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Востраў Сьвятая Гэлена
Saint Helena
Сьцяг Вострава Сьвятая Гэлена Герб Вострава Сьвятая Гэлена
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Loyal and Unshakeable» («Ляяльны і непахісны»)
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Вострава Сьвятая Гэлена
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Джэймзтаўн
Найбуйнейшы горад Джэймзтаўн
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Марк Эндру Кейпс
Плошча
 • агульная

122 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць

4255
35/км²
Валюта Фунт Сьвятой Гэлены (SHP)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Дамэн верхняга ўзроўню .sh
Тэлефонны код +290

Сьвятая Гэлена (па-ангельску: Saint Helena) — брытанская заморская тэрыторыя, якая складаецца зь некалькіх астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Яны знаходзяцца на адлегласьці некалькіх тысяч кілямэтраў адзін ад аднаго. У склад Сьвятой Гэлены ўваходзяць: востраў Сьвятая Гэлена (плошча 122 км²), востраў Ушэсьця, Гоф, Недасяжная, Найтыглейл, Трыстан-дэ-Кунья.

Да пабудовы Суэцкага каналу, востраў Сьвятой Гэлены быў важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян.

Востраў атрымаў вядомасьць дзякуючы Напалеону Банапарту, які тут правёў свае апошнія гады жыцьця. Два месцы дзе ён жыў, і даліна ў якой ён пахаваны, зьяўляюцца тэрыторыяй Францыі.

Пасьля англа-бурскіх войнаў, некаторыя буры таксама былі сасланыя на Сьвятую Гэлену.

Востраў Сьвятой Гэлены быў адкрыты партугальцамі 21 траўня 1502 году, у дзень сьвятой Гэлены. У 1506 годзе Трыстан дэ Кунья, партугальскі вандроўнік, адкрыў астравы названыя ў яго гонар. У 1659 годзе Ангельшчына адваявала астравы ў Галяндыі, і разьмясьціла тут пункт забесьпячэньня пітной вадой і харчаваньнем караблёў на шляху ў Індыю, а таксама вайсковую базу.

Адкрыцьцё Суэцкага канала зьнізіла каштоўнасьць вострава. У часе Другой сусьветнай вайны на востраве Ўшэсьця была разьмешчана вайскова-паветраная база ЗША. У 1954 годзе на гэтай базе зьявілася амэрыканская станцыя сачэньня за ракетамі, якія запускаліся з паўвострава Флорыда. У часе Фолклэндзкага канфлікту востраў Ўшэсьця служыў базай для брытанскіх войскаў.

Востраў Сьвятой Гэлены мае вульканічнае паходжаньне. У паўднёвай частцы знаходзіцца некалькі кратэраў вышынёй да 818 мэтраў. Клімат пасатны, трапічны. У некаторых раёнах колькасьць ападкаў складае да 1000 мм у год, але ў Джэймзтаўне толькі 140 мм у год.

Расьліннасьць на Сьвятой Гэлене трапічная, растуць эўкаліпты, кіпарысы. Значная плошча пакрытая лугамі.

Востраў Ушэсьця таксама вульканічнага паходжаньня. Востраў мае выгляд плято, з патухлымі кратэрамі, вышынёй да 858 м. Востраў знаходзіцца на надводным хрыбце. Клімат трапічны, ападкі складаюць 700—1000 мм.

Трыстан-дэ-Кунья — група з чатырох астравоў вульканічнага паходжаньня. Вышыня кратэраў да 2060 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Сьвятая Гэленасховішча мультымэдыйных матэрыялаў