Перайсьці да зьместу

Высокае Мазавецкае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокае Мазавецкае
лац. Vysokaje Mazavieckaje
польск. Wysokie Mazowieckie
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Высокага Мазавецкага Сьцяг Высокага Мазавецкага
Дата заснаваньня: 1492
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Высокамазавецкі
Плошча:
  • 15,24 км²
Насельніцтва: 9611 чал. (2020)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 86
Паштовыя індэксы: 18-200
Нумарны знак: BWM
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′9″ пн. ш. 22°30′52″ у. д. / 52.91917° пн. ш. 22.51444° у. д. / 52.91917; 22.51444Каардынаты: 52°55′9″ пн. ш. 22°30′52″ у. д. / 52.91917° пн. ш. 22.51444° у. д. / 52.91917; 22.51444
Высокае Мазавецкае на мапе Польшчы
Высокае Мазавецкае
Высокае Мазавецкае
Высокае Мазавецкае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.wysokiemazowieckie.pl

Высокае Мазавецкае (польск. Wysokie Mazowieckie) — места ў Польшчы, на рацэ Броку. Адміністрацыйны цэнтар Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2020 год — 9611 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Беластоку.

Высокае — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захавалася былая царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Казьмадзям'янаўская царква, аўтэнтычны выгляд

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высокае заснаваў у 1469 годзе кароль і вялікі князь Казімер. 4 студзеня 1503 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Высокае перайшло да Каралеўства Польскага. Таго ж году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў места Мікалаю Радзівілу[1]. Пазьней Высокім валодалі Макавецкія, Апацкія, Шчукі, Патоцкія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Ломжынскай губэрні. Расейскія ўлады перайменавалі места ў Мазавецк. На 1827 год тут было 153 будынкі, на 1865 год — 176

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Мазавецкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У Другую сусьветную вайну з 10 верасьня 1939 да 13 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 881 чал.; 1865 год — 2865 чал.; 1880 год — 1837 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 4067 чал.; 1946 год — 2121 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2020 год — 9611 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1875)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна (1798; цяпер касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  1. ^ Kryński J. Wysokie Mazowieckie. Monograficzny zarys dziejów. — Wysokie Mazowieckie, 1992.
  2. ^ Chlebowski B. Wysokie Mazowieckie // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 138.