Геафізыка
Геафізыка | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | фізыка і геалёгія |
Тэма | 20410 |
Прадмет вывучэньня | Зямля й плянэты |
Геафізыка ў Вікісховішчы |
Ге́афі́зыка — комплекс навук, якія дасьледуюць фізычнымі мэтадамі будову Зямлі. Геафізыка ў шырокім сэнсе вывучае фізыку цьвёрдай Зямлі (зямную кару, мантыю, вадкае вонкавае і цьвёрдае ўнутранае ядро), фізыку акіянаў, паверхневых вод сушы (азёраў, рэкаў, льдоў) і падземных вод, а таксама фізыку атмасфэры (метэаралёгія, кліматалёгія, аэраномія).
Тым ня менш, сучасныя арганізацыі геафізыкі маюць больш шырокае вызначэньне, якое ўключае ў сябе вывучэньне гідралягічнаа цыклю, у тым ліку сьнегу і лёду, гідрадынаміку акіянаў і атмасфэры, электрычнасьць і магнэтызм у іянасфэры і магнітасфэры і сонечна-зямных сувязяў, а таксама аналягічныя праблемы, зьвязаныя зь Месяцам і іншымі плянэтамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Union Commissions (анг.)
Гэта — накід артыкула па геафізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра геалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |