Перайсьці да зьместу

Голад у Казахстане (1932—1933)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куб на месцы будучага помніка ахвярам голаду ў Казахстане. Алматы, 2009 год

Го́лад у Казахста́не 1932—1933 гадоў — частка агульнасаюзнага голаду 1931—1933 гадоў, выкліканага афіцыйнай палітыкай «зьнішчэньне кулацтва як кляса», калектывізацыяй, павелічэньнем цэнтральнымі ўладамі пляну нарыхтовак харчу, а таксама канфіскацыі скаціны ў казахаў[1]. У Казахстане таксама называюць гэты голад «галашчокінскім».

У 1925 годзе першым сакратаром Казкрайкаму быў прызначаны вядомы дзеяч УКП(б) Піліп Галашчокін. У першыя два гады свайго кіраваньня (1925—1927 гады) ён распачаў укараненьне ў Казахстане г. зв. «Малога Кастрычніку». У выніку гэтых мер у людзей забіралі скаціну, маёмасьць і пад канвоем міліцыі скіроўвалі ў «пункты асяданьня». Скаціну, што рэквізавалася для патрэб калгасаў, забівалі на месцы, бо немагчыма было карміць сагнаныя ў адно месца вялікія статкі. Да 1933 году з 40 млн галоў скаціны засталася прыкладна 10%. Ад такіх дзеяньняў перадусім пацярпелі казахі, бо скаціна была галоўнай, а нярэдка адзінай крыніцай іх існаваньня.

Ацэнкі ліку ахвяр

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку, на працягу 1931—1933 гадоў памерла ад 1 млн чал. (ацэнка Робэрта Конквэста) да 2 млн чал. (ацэнка Абылхожава, Казынбаева і Тацімава, 1989). Загінулі і пакінулі Казаскую АССР 48% карэннага насельніцтва[2][3].

Так, згодна з усеагульным перапісам насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году[4], колькасьць людзей, якія валодаюць кіргіз-кайсацкай мовай, складала 4 084 139 чал. Для параўнаньня моўцаў на сарцкай і ўзбэцкай мовах, якія сталі надалей узбэкамі, налічвалася ня больш 2 мільёнаў чалавек, аднак трэба ўлічваць тое, што ў склад Расейскай імпэрыі не ўваходзілі населеныя пераважна ўзьбекамі Хівінскае ханства і Бухарскі эмірат, колькасьць насельніцтва якіх складала каля 3 млн чалавек[5] (сучасная колькасьць узбэкаў у сярэднеазіяцкім рэгіёне складае больш 25 млн чалавек, казахаў 15 млн). Частка казахаў змушана была качаваць у сумежныя Казаскай АССР рэгіёны Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку Кіргіскую АССР, Каракалпакскую АССР, Саратаўскі, Сталінградзкі і Сярэдняволскі краі, Арэнбургскую, Чалябінскую, Омскую вобласьці, а таксама Заходне-Сібірскі край. Мелі месца пераезды і ў сумежныя саюзныя рэспублікі: Туркмэнскую ССР і Узбэцкую ССР. Значная колькасьць казахаў адкачавала за граніцы СССР: у Кітай, Манголію, Іран і Аўганістан.

Паводле некаторых крыніц колькасьць казахаў, якія зьдзейсьнілі такія вымушаныя міграцыі, ацэньваецца ў больш чым 1,030 млн чалавек.

  • Несвоевременные заметки. О голодоморе, о горе, о трагедиях эпохи.
  • Азимбай ГАЛИ, доктор исторических наук, политолог
  • Хроно.ру
  • Абылхожин Ж. Б., Козыбаев М. К., Татимов М. Б. Казахстанская трагедия.
  • Поляков Ю. А., Жиромская В. Б., Киселев И. Н. Полвека молчания (Всесоюзная перепись населения 1937 г.) // Социологические исследования, 1990. № 6
  • Максудов С. Потери населения СССР. Benson // Vermont: Chalidze Publications, 1989
  • Андреев Е. М., Дарский Л. Е., Харькова Т. Л. Население Советского Союза. 1922—1991 // М., 1993
  • Татимов М. Б. Социальная обусловленность демографических процессов. Алма-Ата, 1989. С. 124.
  • ЦГАРК. Ф. 698. Оп. 14. Д. 219. Л. 104.
  • Асылбеков М. Х. Внешняя миграция и её влияние на национальную структуру Казахстана в XX в. // Уроки отечественной истории и возрождение казахского общества. Материалы научной сессии учёных Министерства науки — Академии наук Республики Казахстан, посвященной году народного единства и национальной истории. Алматы, 4 июля 1998 г. Алматы, 1999.
  • Асылбеков М. Х., Галиев А. Б. Социально-демографические процессы в Казахстане. С. 106.
  • Казахское хозяйство в его естественно-исторических и бытовых условиях. Алма-Ата, 1926. С. 61.
  • Sahni, Kalpana. Crucifying the Orient: Russian orientalism and the colonization of Caucasus and Central Asia. Bangkok: White Orchid Press, 1997
  • Марта Олкут. Процесс коллективизации в Казахстане. «Русское ревю», 40, апрель 1981
  • Коллективизация сельского хозяйства Казахстана. Т. 2. Алма-Ата, 1967, с.222.
  • А. Кучкин. Советизация казахского аула. М., 1962.
  • С. Пидхайни, т. 2, с.243.
  • «Большевик Казахстана», № 1, 1939, с.87.
  • Коллективизация сельского хозяйства Казахстана, т. 2
  • Давид Титиевский, Роберт Конквест. Жатва скорби: Overseas Publications, Interchange Ltd; London, England; 1988 ISBN 1870128 95 8
  • Conquest, Robert, «The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization and the Terror — Famine», (Edmonton: The University of Alberta Press in Association with the Canadian Institute of Ukrainian Studies, 1986).
  • I. Ohayon, La sédentarisation des Kazakhs dans l’URSS de Staline, collectivisation et changement social, Paris, maisonneuve et Larose, 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]