Перайсьці да зьместу

Грамафон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамафон

Грамафо́н (грэц. γράμμα — запіс, φωνή — гук) — прылада для запісваньня і прайграваньня гука з грамафоннай кружэлкі.

Грамафон зьяўляецца перайначваньнем фанографу, незалежна вынайдзенага ў 1877 годзе Шарлем Кро і Томасам Эдысанам. Эміль Бэрлінэр, азнаёміўшыся з працамі Кро, вырашыў замест цыліндраў для запісваньня і прайграваньня гукаў выкарыстоўваць дыскі. Новае вынаходніцтва, названае грамафонам, было запатэнтаванае Бэрлінэрам 26 верасьня 1887 году.

Грамафонныя кружэлкі першапачаткова вырабляліся з эбаніту, затым з шэляку. Першая ў сьвеце грамафонная кружэлка была цынкавай. Разец прымацоўваўся праз ланцужок да мэмбраны, якая ўспрымала гукі і вібравала. Потым разец наносіў на лякавым дыску (першапачаткова — на пласьце сажы, затым воску) мадуляваны сьпіральны сьлед, які пры тыражаваньні пераносіўся на кружэлку. Пры кручэньні кружэлкі з дапамогай спружыннага мэханізму грамафону грамафонная іголка рухалася па сьпіралі дыску і выклікала адпаведныя ваганьні вібруючай кружэлкі.

Асноўная перавага грамафону над фанографам — папярочны запіс, які забясьпечвае зьніжэньне скажэньняў у дзясяткі разоў, а таксама больш гучны гук (ужо ў першых мадэлях — у 16 разоў, або на 24 дб). Разам зь лёгкасьцю тыражаваньня запісаў гэта забясьпечыла хуткую перамогу грамафону.

У 1940—1960-х удасканаленьне грамафону дазволіла дасягнуць досыць чыстай перадачы музычнага гучаньня п'есаў, як вакальных, так і інструмэнтальных. Выраб грамафонаў зрабіўся магутнай самастойнай галіной у ЗША і Эўропе. У 1907 г. фірма «Патэ» прадстаўляе патэфон, у 1925 г. Бэрлінэр сумесна з RCA стварае першы сэрыйны электрафон. Выраб кружэлак (дыскаў) разнастайнага рэпэртуару (п'есы ў выкананьні музычных віртуозаў і выдатных сьпевакоў) выдзеліўся ў адмысловую галіну прамысловасьці.

Пазней грамафоны саступілі месца электрафонам і прайгравальнікам (электрапрайгравальная прылада) у складзе аўдыёсыстэмаў.

Грамафонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў