Гірын
Гірын | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | правінцыя КНР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Чанчунь |
Кіраўнік | Хань Цьзюнь[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-JL |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гіры́н, таксама Цзілі́нь (па-кітайску: 吉林, піньінь:Jílín) — правінцыя ў паўночна-ўсходнем Кітаі. Сталіца і самы буйны горад — Чанчунь. Паводле перапісу 2020 году ў Гірын пражывала 24,073 млн чалавек[3].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёва-ўсходняя частка Гірыну занятая Маньчжура-Карэйскімі гарамі, якія складаюцца з некалькіх ланцугоў вышынёй 500—1200 м, падзеленых шырокімі густанаселенымі катлавінамі. Найбольшая вышыня — 2744 м (г. Байтаўшань). На паўночным захадзе — плоская раўніна Сунляа. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −17 ° С, −20 ° С; ліпеня 20 ° С, 24 ° С. Ападкаў у год на раўніне 400—600 мм, у гарах — да 1000 мм. На паўночным захадзе рэшткі стэпаў і лесастэпы, значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства; на паўднёвым усходзе, у гарах, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, якія зьмяняюцца іглічнымі, займаюць каля 30 % тэрыторыі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Правінцыя Гірын дзеліцца на 7 гарадзкіх акругаў, адзін горад субправінцыйнага значэньня і 1 аўтаномную акругу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 (кіт.) — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ^ http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/
- ^ Communiqué of the Seventh National Population Census (No. 3). National Bureau of Statistics of China. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гірын // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 31.