Джахар Дудаеў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Джахар Дудаеў | ||||
па-чачэнску: ДудагӀеран Мусан ЖовхӀар па-чачэнску: Дудин Муса-кӀант Джохар па-чачэнску: Dudin Musa-voj Dƶoxar | ||||
1-ы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | ||||
---|---|---|---|---|
9 лістапада 1991 — 21 красавіка 1996 | ||||
Наступнік: | Зэлімхан Яндарбіеў | |||
Камандзір 326-ай цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі(en) | ||||
1987 — сакавік 1991 | ||||
Прэм’ер-міністар: | Мікалай Рыжкоў, Валянцін Паўлаў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
15 лютага 1944 вёска Ялхарой | |||
Памёр: |
21 красавіка 1996[1] (52 гады) вёска Гехі-Чу, Ічкерыя | |||
Партыя: | Агульнанацыянальны кангрэс чачэнскага народу(en) | |||
Сужэнец: | Ала Фёдараўна Дудаева(en) (з 1969 г.) | |||
Дзеці: | Трое: 2 сыны Аўлур (нар. 1971) і Дэгі (1984), дачка Дана (1974) | |||
Род: | Ялхарой(ce) | |||
Адукацыя: | Ваенна-паветраная акадэмія імя Юрыя Гагарына(en) (1974) | |||
Узнагароды: |
| |||
Джаха́р Муса́евіч Дуда́еў (чач. Дудийн Муса-кІант Жовхар, рас. Джохар Мусаевич Дудаев; 1944, вёска Ялхарой, цяпер Чачэнская рэспубліка, Расея — 1996, вёска Гехі-Чу, цяпер Чачэнская Рэспубліка, Расея) — савецкі й чачэнскі вайсковы дзяяч, пасьля развалу СССР таксама займаўся дзяржаўнай дзейнасьцю. Правадыр чачэнскага незалежніцкага руху. У СССР быў у савецкім войску, генэрал-маёр авіяцыі. Першы і адзіны чачэнскі генэрал савецкага войска. Удзельнічаў у Першай расейска-чачэнскай вайне.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 верасьня 1969 году Джахар Дудаеў ажаніўся з Алай Куліковай. Меў трох дзяцей — Аўлур (сын), Дэгі (сын) і Дана (дачка). Іх лёс невядомы з-за боязі перасьледу з боку расейскіх уладаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў выселены з Чачэніі разам зь сям’ёй у Казахстан. Вярнуўся ў Чачэнію ў 1957 годзе. У 1960 годзе паступіў на вучобу ў Тамбоўскую вайсковую лётную вучэльню. Пасьля гэтага служыў у савецкім войску. У 1980-х гадах браў удзел у вайне з маджагедамі ў Аўганістане. Пасьля развалу СССР вярнуўся ў Чачэнію й пачаў палітычную дзейнасьць. 27 кастрычніка 1991 году быў абвешчаны прэзыдэнтам Чачэніі. 21 красавіка 1996 году Джахар Дудаеў быў забіты ракетным ударам з расейскага самалёта.
Вяртаньне ў Чачэнію, дзяржаўная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23—25 лістапада 1990 году ў Грозным Агульнанацыянальны кангрэс чачэнскага народу, на якім была выбраная так званая Выканаўчая рада зьезду на чале з Дж. Дудаевым. У сакавіку 1990 году ён запатрабаваў роспуску Вярхоўнай рады ЧІАССР. 9 чэрвеня 1991 году на другім чачэнскім нацыянальным зьезьдзе Дж. Дудаеў быў выбраны старшынём Выканаўчай рады Ўсечачэнскага нацыянальнага камітэту. Затым пачалося стварэньне другога ўраду, які дзейнічаў бы разам з ужо існуючым урадам ЧІАССР. З-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве, падзеі ў Чачэніі пачалі рухацца да міжчачэнскай вайны. Улады ЧІАССР (урад, Вярхоўная рада, КПСС у ЧІАССР) падтрымалі тых, хто хацеў захапіць уладу ў Маскве, а Дж. Дудаеў падтрымаў Барыса Ельцына. Вайнаская дэмакратычная партыя на плошчы ў Грозным правяла сход, на якім народ вырашыў падтрымаць Барыса Ельцына. Разам з тым людзі пачалі патрабаваць адстаўкі людзей, што падтрымлівалі ворагаў Барыса Ельцына. Сярод іх былі Вярхоўная рада ЧІАССР. 4 верасьня 1991 году было захоплена тэлебачаньне ў Грозным і Дж. Дудаеў заявіў аб адстаўцы Вярхоўнай рады ЧІАССР і абвясьціў Выканаўчаю раду Ўсечачэнскага народнага камітэту ўрадам ЧІАССР.
Галава Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 кастрычніка 1991 году ў ЧРІ адбыліся выбары галавы краіны, на якіх выйграў Дж. Дудаеў. Ён атрымаў 90,1 % галасоў. Тут жа ён абвясьціў незалежнасьць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Гэтую незалежнасьць не прызнала Расея. Выбары галавы Чачэніі таксама Расея не прызнала. Барыс Ельцын спрабаваў увесьці ваеннае становішча ў Чачэніі й увесьці туды войска, але Вярхоўная рада Расеі не пажадала падначальвацца Б. Ельцыну.
Дзейнасьць на чале дзяржавы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 сакавіка 1992 году Дж. Дудаеў заявіў, што з Расеяй перамовы будуць толькі пры ўмове, што будзе прызнана незалежнасьць ЧРІ. 12 сакавіка 1992 году была прынята Канстытуцыю ЧРІ. У 1992 годзе Дж. Дудаеў сустракаўся з кіраўніцтвам наступных краінаў: Азэрбайджан, Грузія, Саудаўская Арабія, ААЭ, Турэччына, Паўночны Кіпр, Босьнія й Герцагавіна, ЗША. Там ён хацеў дамагчыся прызнаньня незалежнасьці ЧРІ, але гэта не ўдалося.
Пачатак грамадзянскай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]К пачатку 1993 году ў ЧРІ пачаліся гаспадарчыя клопаты, беднасьць. Народ страціў давер да Дж. Дудаева. 19 лютага 1993 году было праведзена апытаньне народу ЧРІ аб зьменах у канстытуцыю, дзе была вельмі ўзмоцнена ўлада Дж. Дудаева. 15 красавіка 1993 году пачаўся сход у Грозным, дзе сабраліся праціўнікі Дж. Дудаева. Яны хацелі стаяць на плошчы пакуль Дж. Дудаеў не адыдзе ў адстаўку. Гэтых людзей падтрымаў парлямэнт ЧРІ. 17 красавіка 1993 году Дж. Дудаеў распусьціў парлямэнт. 4 чэрвеня 1993 году быў разагнаны сход. Было забіта каля 50 чалавек. Баявыя дзеяньні пачаліся на ўскраінах ЧРІ. Праціўнікамі ЧРІ была створана Часовая рада Чачэнскай (расейскай) рэспублікі.
Пачатак Першай расейска-чачэнскай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля доўгіх і няўдалых спробаў сілай зьнішчыць урад ЧРІ, Расея вырашыла адкрыта напасьць на ЧРІ. Пачалася вайна. К канцу 1995 году амаль уся ЧРІ была захоплена расейскім войскам. Чачэнскае войска спрабавала нападамі з-за засады прымусіць да перамоваў Расею.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачаткам вайны расейскае войска спрабавала забіць Дж. Дудаева. 21 красавіка 1996 году расейскія вайскоўцы злавілі радыёхвалі, дзе Дж. Дудаеў гутарыў з кімсьці з Масквы. Быў падняты самалёт Су-25, які паляцеў у бок вёскі Гехі-Чу, адтуль вяліся перамовы. Ракета была пушчана й трапіла ў машыну, ля якое быў Дж. Дудаеў. Ён памёр на месцы.
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўганістан, Ічкэрыя, іншыя цяжкасьці паменшылі трошкі апэтыты [Расеі]. Але не прыпынілі. У Крыме яшчэ будзе бойня, Украіна яшчэ сыйдзецца ў бітве з Расеяй. Пакуль русізм існуе, ён ніколі не адмовіцца ад сваіх амбіцыяў. Вось цяпер пад славянскай маркай хочуць, як і ў ранейшыя часы, падмяць пад сябе Ўкраіну, Беларусь і гэтак далей...[3] | ||
—Джахар Дудаеў, 1995 год |
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места Грозны было перайменаванае ў Dzhokhar-Ghala (пазьней Dzhokhar) ў 1997 годзе. Пасьля Другой Чачэнскай Вайны места зноўку называецца Грозны.
Памяць па-за межамі ЧРІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Босьнія і Герцагавіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гораждэ, вуліца Джахара Дудаева
Латвія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыга, алея Джахара Дудаева (з 1996 году)
Летува
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільня, сад Джахара Дудаева, дзе стаіць яму помнік
Польшча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Варшава, плошча Джахара Дудаева (з 2005 году)
Украіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хмяльніцкі, вуліца Джахара Дудаева (з 2015 году)[4]
- Івана-Франкоўск, вуліца Джахара Дудаева
- Львоў, вуліца Джахара Дудаева (з 1996 году)
ЧРІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грозны, сад Джахара Дудаева (з 1996 па 1999)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джахар Дудаеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Валер Каліноўскі. 10 гадоў таму ракетным ударам расейцы забілі Джахара Дудаева // Радыё «Свабода», 21 красавіка 2006 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
- Прамова Дж.Дудаева, 1993 г.
- Прамова Дж.Дудаева, 11.01.1995 г.
- Забойства Дж.Дудаева
- Сабор чачэнскага народа (1991)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Dschochar Dudajew // Munzinger Personen (ням.)
- ^ калектыў аўтараў История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007 год. — С. 286. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7
- ^ Джохар Дудаев: Украина еще схлестнется с Россией // Интервью, 1995 год (video)
- ^ Як у Хмельницькому Джохара Дудаєва вшановували
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Прэзыдэнты Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
- Савецкія генэралы
- Савецкія лётчыкі
- Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
- Удзельнікі Аўганскай вайны (1979—1989)
- Сябры КПСС
- Забітыя палітыкі