Перайсьці да зьместу

Джордж Сорас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Сорас
Імя пры нараджэньні Soros György
Род дзейнасьці прадпрымальнік, фінансіст, інвэстар, філянтроп
Дата нараджэньня 12 жніўня 1930 (94 гады)
Месца нараджэньня Будапэшт (Вугоршчына)
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак прамысловы магнат, інвэстар, філянтроп, філёзаф, пісьменьнік, эканаміст, фінансіст, банкір, трэйдэр, прадпрымальнік
Месца працы
Гады дзейнасьці 2013
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Бацька Тывадар Шораш[d]
Маці Элізабэт Шораш[d]
Дзеці Аляксандар Сорас[d], Грэгары Сорас[d], Джонатан Сорас[d], Робэрт Сорас[d] і Андрэа Сорас[d]
Узнагароды
мэдаль Пушкіна
Сайт georgesoros.com

Джордж Сорас (па-вугорску: Schwartz György, па-ангельску: George Soros) — амэрыканскі фінансіст, інвэстар і філянтроп вугорска-габрэйскага паходжаньня, вядомы сваёй падтрымкай лібэральных каштоўнасьцяў. Крытык дзеяньняў адміністрацыі ЗША ў Іраку.

Нарадзіўся 12 жніўня 1930 году ў Будапэшце (Вугоршчына). Выжыў падчас Галакосту. Навучаўся філязофіі ў Лёнданскай школе эканомікі. У 1992 г. за дзень зарабіў звыш мільярда даляраў на падзеньні фунта стэрлінгаў[2].

Старшыня інвэстыцыйнага фонду «Сорас Фанд Мэнэджмэнт». Адзін з найбагацейшых людзей у сьвеце. Уваходзіць у лік дзесяці найбольш заможных людзей ЗША. Асабісты капітал складае 22 мільярды даляраў ЗША[3]. З-за сваёй самай вядомай пасьпяховай валютаабменнай фінансавай апэрацыі атрымаў мянушку «Чалавек, які збанкруціў Банк Англіі»[4].

Дабрачынная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой першы дабрачынны фонд «Адкрытае грамадзтва» (па-ангельску: Open Society Fund) утварыў у ЗША ў 1979 годзе. Створаныя Сорасам фонды працуюць у больш чым 60 краінах сьвету. Штогадова выдаткоўвае на некамэрцыйныя праекты каля 300 мільёнаў даляраў ЗША. За сваё жыцьцё ахвяраваў на розныя дабрачынныя мэты 7 млрд даляраў ЗША[5].

Старшыня Інстытуту адкрытага грамадзтва. Першае аддзяленьне інстытуту ў Эўропе было заснавана ў Вугоршчыне ў 1984 годзе. У 1988 годзе адчыніў у СССР фонд «Культурная ініцыятыва» для падтрымкі праектаў у галіне навукі, культуры і адукацыі. Заснавальнік Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту, які мае кампусы ў Будапэшце, Варшаве і Празе.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, адыграў значную ролю ў падзеньні камуністычнай сыстэмы ва Ўсходняй Эўропе[6].

У 2009 годзе выдаткаваў 100 мільёнаў даляраў ЗША краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы для зьмякчэньня наступстваў гаспадарчага крызісу для бедных, дабраахвотных таварыстваў і няўрадавых арганізацыяў[7].

Беларускі фонд Сораса — грамадзкая арганізацыя, якая была створана Сорасам дзеля рэалізацыі ў Беларусі дабрачынных праграмаў інстытуту «Адкрытае грамадзтва». Фонд падтрымліваў разнастайныя праекты ў галіне грамадзянскай адукацыі, заахвочваньня дэмакратычных свабодаў і інстытутаў, па разьвіцьці сацыяльнай сфэры і ажыцьцяўленьні гуманітарнай дзейнасьці[8].

Беларускі Фонд Сораса дзейнічаў да 1997 году, пасьля чаго быў зачынены ўладамі, якія меркавалі, што фонд працуе на зьмену дзяржаўнага ладу ў краіне[9][10].

Цяпер дзейнічае праграма, адпаведна якой фонды Сораса ў памежных зь Беларусьсю краінах (Летува, Польшча, Расея, Украіна) падтрымліваюць праекты, скіраваныя на ўмацаваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі[8].

  • The Alchemy of Finance (Алхімія фінансаў). — Simon & Schuster, 1988. — ISBN 0-671-66338-4
  • Opening the Soviet System (Адчыняючы савецкую сыстэму). — Weidenfeld & Nicolson, 1990. — ISBN 0-297-82155-9
  • Underwriting Democracy: Encouraging Free Enterprise and Democratic Reform Among the Soviets and in Eastern Europe (Гарантыі дэмакратыі: падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва і дэмакратычных рэформаў у СССР і Ўсходняй Эўропе). — Free Press, 1991. — ISBN 0-02-930285-4
  • The Crisis of Global Capitalism: Open Society Endangered (Крызіс глябальнага капіталізму: адкрытае грамадзтва пад пагрозай). — PublicAffairs, 1998. — ISBN 1-891220-27-4
  • Open Society: Reforming Global Capitalism (Адкрытае грамадзтва: рэформа глябальнага капіталізму). — PublicAffairs, 2001. — ISBN 1-58648-039-7
  • George Soros on Globalization (Джордж Сорас аб глябалізацыі). — PublicAffairs, 2002. — ISBN 1-58648-125-8
  • The Bubble of American Supremacy: Correcting the Misuse of American Power (Бурбалка амэрыканскае перавагі: выпраўляючы злоўжываньні амэрыканскай уладай. — PublicAffairs, 2003. — ISBN 1-58648-217-3
  • The Age of Fallibility: Consequences of the War on Terror (Час памылковасьці: наступствы вайны з тэрорам). — PublicAffairs, 2006. — ISBN 1-58648-359-5
  • The New Paradigm for Financial Markets: The Credit Crisis of 2008 and What it Means (Новая парадыгма для фінансавых рынкаў: крэдытны крызіс 2008 году і што ён азначае). — PublicAffairs, 2008. — ISBN 1-58648-683-7
  • Michael T. Kaufman. Soros: The Life and Times of a Messianic Billionaire (Сорас: жыцьцё і час мэсіянскага мільярдэра). — Alfred A. Knopf, 2002. — ISBN 0-375-40585-2
  • Robert Slater. Soros: The World's Most Influential Investor (Сорас: найбольш уплывовы ў сьвеце інвэстар). — McGraw-Hill Professional, 2009. — ISBN 978-0-07-160844-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]