Джэксан Полак
Джэксан Полак | |
Імя пры нараджэньні | Jackson Pollock |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1912 |
Месца нараджэньня | Кодзі, ЗША |
Дата сьмерці | 11 жніўня 1956 |
Месца сьмерці | Нью Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтва |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | абстракцыянізм |
Плынь | абстракцыйны экспрэсіянізм |
Працы | «The She-Wolf» (1943), «Easter and the Totem» (1953) |
Подпіс | |
Джэ́ксан По́лак (па-ангельску: Jackson Pollock; 28 студзеня 1912 — 11 жніўня 1956) — амэрыканскі мастак, прадстаўнік абстракцыйнага экспрэсіянізму, які аказаў значны ўплыў на разьвіцьцё мастацтва ў другой палове ХХ стагодзьдзя.
Полак нарадзіўся ў горадзе Кодзі, штат Ваёмінг, і быў малодшым зь пяці сыноў у сям’і. Першыя пятнаццаць гадоў яго жыцьця, сям’я пераязджала зь месца на месца. Калі Полу было адзінаццаць гадоў, бацькі спыніліся ў Арызоне, дзе зь ім адбыўся няшчасны выпадак: сябар адсек яму фалангу пальца. Полак вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладных мастацтваў, дзе пасябраваў са сваім настаўнікам Джонам Швамкоўскім, які пазнаёміў яго з асновамі тэасофіі. У 1930 годзе пераехаў у Нью-Ёрк. У Нью-Ёрку, ён вучыўся ў Томаса Харта Бэнтана. Бэнтан паўплываў на мастацтва Полака, і гэты ўплыў выразіўся ў крывых хвалістых рытмах яго карцінаў, а таксама ў выкарыстаньні вясковых сюжэтаў. У 1938—1942 гадах Полак працаваў для «Federal Art Project», а ў 1950-х гадах ён супрацоўнічаў з Цэнтральным выведчым упраўленьнем у рамках Кангрэсу Культурнай Свабоды. У 1944 годзе Полак ажаніўся на мастачцы Лі Краснэр, якая малявала ў стылі абстракцыйнага экспрэсіянізму.
У 1956 годзе Джэксан Полак загінуў у выніку аўтамабільнай катастрофы, знаходзячыся ў стане алькагольнага атручэньня.
Спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэксан Полак змог адысьці ад фігуральнага мастацтва і стварыць уласны стыль маляваньня з характэрным капаньнем фарбы на палатно і яе распырскваньнем (так званы «action painting»). Дзякуючы ёй ён атрымаў мянушку Джэк Распырсківацель (Jack the Dripper). У той час гэта была самая радыкальная мастацкая мэтодыка. Яна зьявілася вынікам эвалюцыі экспрэсіянізму, пачынаючы ад Эль Грэка і Франца Халса, і канчаючы дасягненьнямі сучасных экспрэсіяністаў і абстракцыяністаў.
У раньніх працах Полака, адчуваецца ўплыў мэксыканскіх мастакоў Дыега Рыверы і Хасэ Клемэнтэ Ароска, якімі ён захапляўся ў той час. Пасьля знаёмства з працамі Паблё Пікаса і сюрэалістаў, яго творчасьць становіцца болей сымбалічнай. У 1943 годзе яго працу «Ваўчыца» набывае Музэй Сучаснага Мастацтва, а таксама ў гэты час зьяўляюцца першыя публікацыя якія прысьвечаны яго мастацтву.
Знаёмства Полака з тэорыяй Карла Юнга пра архітыпы, выклікала ў яго дэпрэсію і значна паўплывала на творчасьць у 1938—1944 гадах.
Творчасьць Джэксана Полака аказала значны ўплыў на разьвіцьцё ўсяго мастацтва ня толькі ў ЗША, але ў ва ўсім сьвеце.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэксан Полак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Ghez D. The Hidden Art of Disney's Mid-Century Era (анг.): The 1950s and 1960s — Chronicle Books, 2018. — P. 103.