Доманты
Доманты лац. Domanty | |
Герб «Домант»
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Доманты, Доманты Машэнскія — літоўскі княскі род гербу ўласнага.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамунд або Дамонд (Damundus[1], Damondus) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці»[3].
Другая частка прозьвішча ўтварылася ад маёнтку Мошнаў у Чаркаскім павеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле родавай легенды, разам з Гедройцамі паходзілі ад літоўскага князя Даўмонта і зь Літвы перасяліліся на Кіеўшчыну. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што Доманты паходзілі ад князёў Глінскіх.
Першы вядомы з роду — князь Васіль, які жыў на мяжы XV—XVI стагодзьдзяў і валодаў Мошнамі. Ад першай жонкі меў сына Васіля, ад 2-й, Алены Глінскай, — дзьвюх дачок, якія выйшлі замуж за Яна Келбоўскага і Міхаіла Грыбуновіча-Байбузу.
Васіль Васілевіч (? — па 1555) меў сына Рыгора і дачку Аўдоцьцю.
Рыгор Васілевіч (? — па 1591) валодаў маёнткамі Мошнамі, Павуковічамі, Домантавам Палескім (апошні прадаў у 1591 годзе), дварамі ў Кіеве і Чаркасах. Прадаў Мошны князям Вішнявецкім. Астатнія маёнткі перайшлі да ўдавы Апалёніі з Тышаў-Быкоўскіх, якая ў 1640 годзе прадала іх князю Ярэмію Вішнявецкаму.
Па-за радаводам упамінаецца князь Гарайн Домант, служэбнік падляскага ваяводы Васіля Тышкевіча, які ў 1567 годзе пакінуў князю баярскі двор Медухаву каля Лагойску[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 112.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Пазднякоў В. Доманты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 593.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)