Перайсьці да зьместу

Дэйвід Эдўард Г’юз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэйвід Эдўард Г’юз
па-ангельску: David Edward Hughes
Дата нараджэньня 16 траўня 1831(1831-05-16)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 студзеня 1900(1900-01-22)[1][2] (68 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак музыка, вынаходнік, фізык, музыказнаўца, настаўнік
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства
Узнагароды

Дэйвід Эдўард Г’юз (па-ангельску: David Edward Hughes; 16 траўня 1831 — 22 студзеня 1900) — вядомы ангельскі амэрыканскі вынаходнік.

У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізыку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Г’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленьні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Г’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ўорчэстэра і Спрынгфілда ў Масачусэтсе. У 1860-х гадах апарат Г’юза атрымаў шырокае распаўсюджваньне па ўсёй Эўропе.

Г’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і саномэтра. У гонар вынаходніка Лёнданскае каралеўскае таварыства заснавала мэдаль Г’юза, прысуджаецца з 1902 году.