Дэман
Дэман | |
δαίμων | |
Міталёгія | грэцкая міталёгія, хрысьціянства |
---|---|
Тлумачэньне імя | бажаство, дух, істота, нешта сярэдняе паміж чалавекам і богам; дʼябал, злы дух, паўшы анёл, нячыстая сіла. |
Напісаньне па-грэцку | daimōn[1] |
Імя на іншых мовах | па-ангельску: demon, daemon, daimon, па-нямецку: teufel |
Зьвязаныя пэрсанажы | даймон, архонт, анёл, дʼябал, чорт, шэдзім, дыбук |
У іншых культурах | дʼябал, джын, геній, дух, нячыстая сіла |
Demons ў Вікісховішчы |
Дэ́ман (ад стар.-грэц. δαίμων) — у старажытнагрэцкай міталёгіі — бажаство, дух, істота, нешта сярэдняе паміж чалавекам і богам; у хрысьціянскай міталёгіі — дʼябал, злы дух, паўшы анёл, спакусьнік, нячыстая сіла[1].
У розных культурах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У старажытных грэкаў існавала філязофскае паняцьце Даймон. Сакрат і ягоныя пасьлядоўнікі — Плятон, стоікі й іншыя, атаясамлялі з даймонам «унутраны голас» чалавека, сумленьне. У рымскай міталёгіі ім адпавядае геній[2], у хрысьціянстве — анёл-захавальнік[3][4].
У Багаі дэманы не разглядаюцца як незалежныя злыя духі, як гэта прынята ў некаторых рэлігіях. Хутчэй за ўсё, злыя духі, апісаныя ў традыцыях розных рэлігіяў, такія як Сатана, заняпалыя анёлы, дэманы й джыны, зьяўляюцца мэтафарамі базавых рыс характару, якія чалавек можа набыць і праявіць, калі ён адварочваецца ад Бога[5].
Вера ў існаваньне зданяў і прывязаных да Зямлі духаў адпрэчваецца й лічыцца «прадуктам забабоны»[5].
Паводле словаў Размары Элен Гілі[6],
у сучаснай віцы й паганстве дэманам не пакланяюцца. Існаваньне нэгатыўнай энэргіі прызнана.
У мандэізьме Сьвет Цемры, таксама званы Пеклам, — гэта сьвет, разьмешчаны пад зямлёй. Ім кіруюць цар Ур (Левіятан) і царыца Руха, маці сямі плянэт і дванаццаці сузорʼяў. Вялікі цёмны акіян Суп (або Суф)[7] ляжыць у Сьвеце Цемры. Вялікая разьдзяляльная рака Хітпун аддзяляе Сьвет Цемры ад Сьвету Сьвятла[8].
Вядомыя інфэрнальныя істоты, якія жывуць у сьвеце цемры, ўключаюць Ліліт, налай (вампір), ніулі (хобгоблін), гадалта (прывід), сатані (сатана) і розных іншых дэманаў і злых духаў[7][8].
Разнастайнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе шмат розных дэманаў, як паводле рангу, так і паводле функцыяў. Колькасьць дэманаў у розных аўтараў разьніцца: ад некалькіх дзюжын, да некалькіх тысяч. Асноўнымі дэманамі можна назваць: Бэльзэбула, Азактота, Ціамат, Баала, Мамону. Дэманы паходзяць з розных міталёгіяў: Шумэра-Аккадзкай (Мэсапатамскай), Інда-арыйскай, Скандынаўскай, Усходне-Славянскай, Антычнай, Кітайскай, Японскай і гэтак далей.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вера ў дэманаў вельмі распаўсюджаная, дэманы ў сучаснай культуры — пераважна злыя й шкодныя духоўныя істоты. Так, паводле апытаньняў, праведзеных Pew Forum ў 2008 годзе, каля 70 % амэрыканцаў вераць у рэальнасьць дэманаў і анёлаў. Зь верай у дэманаў у сучаснасьці цесна зьвязана «сатанінская паніка» — перакананьне ў існаваньні культаў, якія пакланяюцца Сатане й дэманам і выконваюць для гэтага чалавечыя ахвярапрынашэньні. Гэта зьява ўзьнікла ў 1960-я й дасягнула піку ў 1980-я на фоне разьвіцьця маргінальных зьяў у заходнім грамадзтве: зьяўленьня субкультур, новых рэлігійных рухаў. Іх прычынай у масавай сьвядомасьці ўгледжваецца звышнатуральнае зло й Сатана[9].
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мастацтве дэманы, за нешматлікімі выключэньнямі, малююцца як варожыя людзям сілы. У заходняй культуры яны традыцыйна супрацьстаяць анёлам, якія бяруць свае карані ў біблейскай літаратуры[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Тлумачэньне слова «Дэман». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
- ^ Лосев, Иванов, 1987. (рас.)
- ^ Байкоў Э. Сымболіка сноў, мітаў і містыцызму (рас.)
- ^ Гетевские чтения // Научный совет по истории мировой культуры (Академия наук СССР). Комиссия по изучению творчества Гёте и культуры его времени. — Наука, 1991. — С. 82 (рас.)
- ^ а б Smith, Peter (2008). An Introduction to the Baha’i Faith. Cambridge: Cambridge University Press. p. 112. ISBN 978-0-521-86251-6. (анг.)
- ^ Guiley, Rosemary (2008). The Encyclopedia of Witches, Witchcraft and Wicca. p. 95. (анг.)
- ^ а б Aldihisi, Sabah (2008). The story of creation in the Mandaean holy book in the Ginza rba. — College London. (анг.)
- ^ а б Al-Saadi, Qais Mughashghash; Al-Saadi, Hamed Mughashghash (2019). «Glossary». Ginza Rabba: The Great Treasure. An equivalent translation of the Mandaean Holy Book (2 ed.). Drabsha.
- ^ MD, Sharon Packer A History of Evil in Popular Culture: What Hannibal Lecter, Stephen King, and Vampires Reveal About America [2 volumes: What Hannibal Lecter, Stephen King, and Vampires Reveal about America]. — ABC-CLIO. — P. 334. — ISBN 978-0-313-39771-4
- ^ Kirby, Danielle Fantasy and Belief: Alternative Religions, Popular Narratives, and Digital Cultures. — Routledge. — ISBN 978-1-317-54362-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Демон / Лосев А. Ф., Иванов В. Вс. // Мифы народов мира : Энцикл. в 2 т. / гл. ред. С. А. Токарев. — 2-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1987. — Т. 1 : А—К. — С. 366—367. (рас.)