Жан Лярэн
Жан Лярэн | |
Jean Lorrain | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | фр. Paul Alexandre Martin Duval, Поль Аляксандар Мартэн Дзюваль |
Псэўданімы | Jean Lorrain, Raitif de la Bretonne, Daniel de Kerlor |
Нарадзіўся | 9 жніўня 1855[1][2][3][…] |
Памёр | 30 чэрвеня 1906[1][2][4][…] (50 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, лібрэтыст, драматург, журналіст |
Гады творчасьці | 1881—1906 |
Кірунак | Дэкадэнцтва |
Мова | француская мова[5] |
Значныя творы | Sonyeuse (1891), Le Sang des dieux (1882), Monsieur de Phocas (1901) |
Подпіс | |
Жан Лярэн (па-француску: Jean Lorrain), сапраўднае імя Поль Аляксандар Мартэн Дзюваль (франц. Paul Alexandre Martin Duval; 9 жніўня 1855, Фэкан, Нармандыя, Францыя — 30 чэрвеня 1906, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік, паэт-дэкадэнт, журналіст, драматург, дэндзі. Адна зь яскравых постацяў францускай упадніцкай культуры і Пекнай эпохі[6].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1855 годзе ў Нармандыі[7]. У 1864—1869 навучаўся ў ліцэі ў Ванве[7]. З 1876 па 1878 навучаўся ва ўнівэрсытэце ў Парыжы на праве. У 1878 годзе кінуў навуку, каб прысьвяціць сябе пісьму[7]. З 1880 году стала жыў у Парыжы і пачаў пісаць пад псэўданімам Жан Лярэн[8].
Жан Лярэн стварыў для сябе вобраз з падкрэсьленым жаданьнем выклікаць скандал. Часта апрануты ў гарсэт, нагрымаваны, пад узьдзеяньнем наркотыкаў, пераапрануты ў жаночую вопратку, ён зрабіў сваё жыцьцё творам мастацтва і правакацыяй. Ён дэманстраваў з фанфарамі сваю гомасэксуальнасьць і цягу да кірмашовых байцоў, не саромеючыся зьявіцца на балях у ружовай майцы і ў кальсонах з скуры пантэры[9].
У канцы XIX стагодзьдзя ягонае здароўе пагоршылася з-за наркаманіі, у прыватнасьці з-за ўжываньня этэру, і пранцаў[10]. Апошнія гады свайго жыцьця ён правёў з маці на Лазурным Беразе, у клімаце, больш спрыяльным для яго фізычнага стану[8].
Памёр 30 чэрвеня 1906 году ў Парыжы. 4 ліпеня 1906 году пахаваны ў Фэкане[11].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ж. Лярэн быў тыповым дэкадэнтам. Ягонаму пяру належаць шматлікія зборнікі вершаў, навэляў, п’есаў і раманаў[11]. У 1882 годзе Жан Лярэн апублікаваў свой першы зборнік вершаў «Le Sang des Dieux» (Кроў багоў). Супрацоўнічаў з такімі часопісамі, як Le Chat noir і Le Décadent[12].
У 1884 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з Le Courrier français, у якім апублікаваў сэрыю літаратурных партрэтаў, у тым ліку партрэт Рашыльды, што паклала пачатак сяброўству паміж двума аўтарамі[13]. У 1891 годзе зборнік навэляў «Sonyeuse» прынёс яму вялікі посьпех[13]. З кастрычніка 1895 году ён супрацоўнічаў з часопісам Journal, дзе публікаваў сваю калёнку «Pall-Mall Semaine», стаўшы адным з самых высокааплатных хранікёраў Парыжу[14]. У 1901 годзе апублікаваў свой галоўны твор «Спадар дэ Факác»[15].
Пасьля сьмерці быў надоўга забыты, аднак у апошнія дзесяцігодзьдзі цікавасьць да ягонай фігуры і кнігаў зноў ўзрасла ў Францыі і ў сьвеце[16].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Le Sang des dieux (1882)
- La Forêt bleue (1882)
- Modernités (1885)
- Les Griseries (1887)
- L’Ombre ardente (1897)
- Poésie complète, Éditions du Sandre (2015)
Раманы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Les Lépillier (1885 et 1908)
- Très russe (1886)
- Monsieur de Bougrelon (1897)
- La Dame turque (1898)
- Monsieur de Phocas (1901)
- Le Vice errant (1901)
- Les Noronsoff (1902)
- La Maison Philibert (1904)
- Heures de villes d’eaux: Madame Monpalou (1906)
- Ellen (1906)
- Le Tréteau (1906)
- L’Aryenne (1907)
- Maison pour dames (1908)
- Hélie, garçon d’hôtel (1908)
- L’Homme de joie, разам з Дэльфі-Фабрысам, Albin Michel, 1919.
Навэлі і казкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sonyeuse (1891, 1993)
- Buveurs d'âmes (1893)
- Contes d’un buveur d’éther (1895)
- Un démoniaque (1895)
- La Princesse sous verre (1896)
- Âmes d’automne (1897)
- Loreley (1897)
- Contes pour lire à la chandelle (1897)
- Ma petite ville. Le miracle de Bretagne. Un veuvage d’amour (1898)
- La Mandragore (Édouard Pelletan, 1899)
- Princesses d’Italie (1898)
- Narkiss (publié dans Le Journal, 1898)
- Histoires de masques (1900)
- Princesses d’ivoire et d’ivresse (1902, 1993)
- Sensualité amoureuse (1901)
- Vingt femmes (1903)
- Quelques hommes (1903)
- Fards et Poisons (1904)
- Propos d'âmes simples (1904)
- L'École des vieilles femmes (1905)
- Le Crime des riches (1906)
- Pelléastres (1909)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jean Lorrain // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Jean LORRAIN // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ Jean Lorrain // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Jean Lorrain // GeneaStar
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ d’Anthonay, Thibaut (2005). «Jean Lorrain: Miroir de la Belle Époque». Fayard. — p. 95.
- ^ а б в Normandy, Georges; Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre, Bibliothèque générale d’édition, 1907. — С. 59.
- ^ а б Thibaut d’Anthonay, Jean Lorrain: barbare et esthète, Paris, Plon, coll. «Collection biographique», 1991.
- ^ François Buot, Gay Paris. Une histoire du Paris interlope entre 1900 et 1940, Fayard, 2013.
- ^ Pierre Kyria, Jean Lorrain, Paris, Seghers, coll. «Insolites» (no 1), 1973.
- ^ а б Normandy, Georges: Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre… Jean Lorrain sur la Riviera, par Mme Aurel, Paris. Bibliothèque générale d'édition, coll. «Tournier». 1907.
- ^ Phillip Winn, Sexualités décadentes chez Jean Lorrain: le héros fin de sexe, Amsterdam, Rodopi, coll. «Faux titre» (no 124), 1997.
- ^ а б Les annales du Patrimoine de Fécamp, Dossier: Jean Lorrain, écrivain, Fécamp, Association Fécamp Terre-Neuve, 1996.
- ^ Michel Desbruères, «Lorrain et ses masques», Magazine littéraire, no 227, 1986, p. 28.
- ^ José Santos, L’art du récit court chez Jean Lorrain, Paris, Nizet, 1995.
- ^ Charles Grivel (dir.), «Jean Lorrain: vices en écriture», in Revue des Sciences Humaines, no 230, avril-juin 1993.