Жыліна (футбольны клюб)
Жыліна | |
Поўная назва | MŠK Žilina a.s. |
---|---|
Заснаваны | 20 чэрвеня 1908 |
Горад | Жыліна, Славаччына |
Стадыён |
Пад Дубнам Умяшчальнасьць: 11 200 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Жыліна» (па-славацку: Žilina) — славацкі футбольны клюб з гораду Жыліны. Заснаваны ў 1908 годзе. Сяміразовы чэмпіён Славаччыны, уладальнік Кубка Славаччыны (2012).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў канцы 1908 году і спачатку меў вугорскую назву. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 20 чэрвеня 1909 году. Да Другой сусьветнай вайны клюб некалькі разоў здабыў перамогу ў чэмпіянаце Славаччыны.
У часы існаваньня Чэхаславаччыны па вайне «Жыліна» большую частку гісторыі спаборнічала ў найвышэйшым дывізіёне, аднак вялікіх посьпехаў у камандзе не было. Самым пасьпяховым заставаўся сэзон 1946—1947 гадоў, калі жылінскі клюб спыніўся на 4-м месцы. Таксама ўдалым быў 1961 год, калі «Жыліна» дакрочыла да фіналу Кубка Чэхаславаччыны, дзе саступіла праскай «Дукле». Не зважаючы на паразу, каманда, якая ў той час мела назву «Дынама», упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў Эўропу, дзе пазмагаўся за Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА. Перамогі над «Алімпіякосам» зь лікам 3:2 і 1:0 вывелі іх у чвэрцьфінал, аднак славацкая каманда ў канчатковым рахунку была выбітая пераможцам мінулага сэзону «Фіярэнтынай». Пры гэтым, «Жыліна» спачатку атрымала шматспадзеўную перамогу зь лікам 3:2 у хатнім матчы, але ў Італіі саступіла зь лікам 2:0. Паміж 1972 і 1974 гадамі клюб спыняўся на 5-м радку чэхаславацкай лігі цягам трох гадоў запар, пасьля чаго страціў месца ў першым дывізіёне.
Пасьля разьдзелу Чэхаславаччыны, клюб пачаў спаборнічаць у славацкім чэмпіянаце. Увосень 2000 году ў якасьці новага трэнэра ў клюб прыйшоў былы чэхаславацкі абаронца Ладзіслаў Юркемік. Па ягоным сыходзе ў сярэдзіне сэзону 2001—2002 гадоў клюб прызначыў чэскага трэнэра Леаша Калваду. За часам сваёй кароткай працы ў клюбе ён прывёў іх да перамогі ў айчыннаым першынстве. У сэзоне 2002—2003 гадоў, ужо ачоленыя Міланам Лешыцкім, клюб здолеў утрымаць тытул.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|