Перайсьці да зьместу

Кальмар (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальмар
швэдз. Kalmar län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус лэн
Адміністрацыйны цэнтар Кальмар
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Юган Блюм
Насельніцтва (2023)
246 667 (16-е месца)
Шчыльнасьць 21,8 чал./км²
Плошча 11 171 км² (9-е месца)
Шырата Паўночная 56°44’0
Даўгата Усходняя 15°54’0
Лэн Кальмар на мапе Швэцыі
Кальмар на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-H
Код аўтам. нумароў H
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ка́льмар (па-швэдзку: Kalmar län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы на паўднёвым усходзе Швэцыі. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Ёнчэпінг, Эстэр’ётлянд і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Кальмар.

Камуны лэну Кальмар

Лэн Кальмар уключае ў сябе ўсходнюю частку ляндскапу Смолянд і ўвесь востраў-ляндскап Элянд. Лэн Кальмар падзяляецца на 12 камунаў. Насельніцтва складае 246 667 чал. (31 сьнежня 2023). Доўгі час лэн Кальмар належаў да тых лэнаў, дзе насельніцтва памяншалася (для параўнаньня: у 1880 годзе яно складала 245 тыс. чал., у 1980 — 241 500, у 2014 — 234 тыс.). Асабліва гэта тычылася паўночнай часткі лэну. І толькі пасьля міграцыйнага крызісу ў Эўропе насельніцтва лэну зноў пачало павялічвацца.

Найбуйнейшыя гарады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Кальмар зьяўляюцца: Кальмар (41 852 чал.), Вэстэрвік (21 472 чал.), Оскарсгамн (18 921 чал.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кальмар (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў