Капучына
Выгляд
Капучына — кава з дадаткам сьпененага малака, альбо зь вяршкамі й шчопаткай сыпучага шакаляду ці какава для аздобы. Падаецца звычайна ў ня надта высокай парцалянавай філіжанцы.
Гэты рэцэпт быў вынайдзены ў 19 стагодзьдзі ў Вене, але хутка стаў папулярны ў Італіі і менавіта там набыў канчатковую форму. Назву сваю напой атрымаў ад манахаў-капуцынаў, вопратку якіх нагадвае колерам.
У Італіі капучына часта п’юць за сьняданкам і практычна ніколі — пазьней. У астатніх краінах такое традыцыі няма.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Капучына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў