Перайсьці да зьместу

Карым Бэнзэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карым Бэнзэма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1987(1987-12-19)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Ітыгад
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2009
2009—2023
2023—
Алімпік Ліён
Рэал Мадрыд
Аль-Ітыгад
112 (43)
439 (238)
25 (14)
Зборныя
2007— Францыя 97 (37)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 чэрвеня 2022.

Карым Бэнзэма (па-француску: Karim Benzema; нарадзіўся 19 сьнежня 1987 году, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст альжырскага паходжаньня, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Ітыгад» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным Карым гуляе ў якасьці нападніка, аднак можа згуляць і на пазыцыі ўскрайняга ўінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі[6].

Бэнзэма ёсьць сынам эмігрантаў зь беднай альжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёну. У ягоных бацькоў, Гафіда й Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бэнзэма жыла даволі сьціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросьце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клюб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы ягоным здольнасьцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.

Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сыстэму падрыхтоўкі «Ліёну», і ўсяго 17, калі ён стаў адным з найлепшых гульцоў рэзэрву гэтай каманды, забіваючы па тры дзясяткі галоў за сэзон. У сьнежні 2004 году Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёну», 15 студзеня 2005 году на хатнім стадыёне «Жэрлян» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.

У самым пачатку кар’еры Бэнзэма любілі параўноўваць з Давідам Трэзэге за здольнасьць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зынэдынам Зыданам, адным з найлепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжаньне. У сэзоне 2005—2006 гадоў Бэнзэма адкрыў лік сваім мячам у францускай лізе, то бок на апошняй хвіліне матчу ён засмуціў брамніка «Аячча». У сэзоне 2006—2007 гадоў Бэнзэма стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.

На наступны сэзоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі й стаў найлепшым бамбардзірам, і адным зь лідэраў сваёй каманды. У прэсе зьявілася інфармацыя пра цікавасьць да Бэнзэмы з боку вядучых клюбаў Эўропы, як то «Рэал», «Ювэнтус», «Лівэрпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданьне пакідаць «Ліён», зь якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА[7][8]. У сэзоне 2008—2009 гадоў форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бэнзэма забіў 66 галоў.

Аднак 1 ліпеня 2009 году за € 35 млн Бэнзэма перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал», падпісаўшы шасьцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн эўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24% атрымліваецца 5 мільёнаў эўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту гульца Карыму Джазыры 10% камісіі ад сумы трансфэру. Гэта максымальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў эўрапейскім футболе.

9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага гульца «Рэалу». Прэзэнтацыя нападніка на «Сант’яга Бэрнабэў» сабрала каля 15—20 тысячаў гледачоў. Карым Бэнзэма стаў пятнаццатым францускім гульцом у гісторыі мадрыдзкага клюбу.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Бэнзэма быў гульцом зборнай Францыі да 17 гадоў, зь якой перамог у чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бэнзэма забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі ў групавым этапе. Пазьней гуляў за зборную да 18 гадоў. У 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мэрыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці ягоным галам Францыя выйграла турнір.

У сьнежні 2006 году атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не зьявіўся. Бэнзэма меў права выступаць за зборную Альжыру, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Альжыру, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю»[9]. Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бэнзэма, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.

Бэнзэма ў складзе нацыянальнай зборнай Францыі.

«Ліён»:

«Рэал»:

Францыя:

  1. ^ а б в Karim Benzema // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Karim Benzema // Roglo — 1997.
  3. ^ а б в Karim Benzema // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Benzema, l’arme fatale de l’OL (фр.)
  5. ^ а б magazine L. P. Le Point – Actualité Politique, Monde, France, Économie, High-Tech, Culture (фр.)
  6. ^ «Karim Benzema: Overview». ESPN.
  7. ^ Benzema veut gagner la Ligue des Champions avec l’OL. Lyon Capitale.
  8. ^ Бензема остаётся в «Лионе». Soccer.ru.
  9. ^ Бензема предпочел Францию Алжиру. Спорт-Экспресс.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]