Каціныя
Каціныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Ляўразыятэрыі |
Атрад | Драпежныя |
Падатрад | Коткападобныя |
Сямейства | Каціныя |
Падсямейства | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Felidae Fischer von Waldheim, 1817 | |
Арэал | |
Каціныя (па-лацінску: Felidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. Найбольш спэцыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабываньня жывёльнай ежы шляхам падкраданьня, падчэкваньня, радзей перасьледу.
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасьці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сыстэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць каціным саскабляць мяса з касьцей і чысьціць поўсьць. Хвост у большасьці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуцьцяў лепш разьвітыя слых і зрок; нюх слабейшы. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).
Лад жыцьця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем’ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часьцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сьляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласьць жыцьця да 30 гадоў.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сямействе выдзяляюць 14 родаў, размешчаных у 8 эвалюцыйных радаводах.
Род | Лацінскі назоў | Беларускае слова | Радаводы |
---|---|---|---|
Leopardus | Leopardus colocolo | пампасавы кот | радавод Leopardus |
Leopardus | Leopardus geoffroyi | дзікі кот Жафруа | |
Leopardus | Leopardus guigna | кодкод | |
Leopardus | Leopardus jacobitus | андзкая котка | |
Leopardus | Leopardus pardalis | ацэлёт | |
Leopardus | Leopardus tigrinus | анцыла | |
Leopardus | Leopardus wiedii | маргай | |
Otocolobus | Otocolobus manul | манул | радавод Prionailurus |
Prionailurus | Prionailurus bengalensis | кот бенгальскы | |
Prionailurus | Prionailurus planiceps | кот суматранскы | |
Prionailurus | Prionailurus rubiginosus | кот пляміста-рыжы | |
Prionailurus | Prionailurus viverrinus | кот-рыбак | |
Puma | Puma concolor | пума | радавод Puma |
Herpailurus | Herpailurus yagouaroundi | ягуарундзі | |
Гепарды | Acinonyx jubatus | гепард | |
Leptailurus | Leptailurus serval | сэрвал | радавод Caracal |
Каракалы | Caracal caracal | каракал | |
Каракалы | Caracal aurata | залатая котка | |
Pardofelis | Pardofelis marmorata | кот мармуровы | радавод Catopuma |
Катапумы | Catopuma temminckii | кот залацісты | |
Катапумы | Catopuma badia | кот калімантанскі | |
Коткі | Felis chaus | чаротавы кот | радавод Felis |
Коткі | Felis margarita | барханны кот | |
Коткі | Felis nigripes | кот чорнаногі | |
Коткі | Felis silvestris | кот лясны | |
Рысі | Lynx canadensis | рысь канадзкая | радавод Lynx |
Рысі | Lynx lynx | рысь эўрапейская | |
Рысі | Lynx pardinus | гішпанская рысь | |
Рысі | Lynx rufus | рудая рысь | |
Пантэры | Panthera leo | леў | радавод Panthera |
Пантэры | Panthera onca | ягуар | |
Пантэры | Panthera pardus | леапард | |
Пантэры | Panthera tigris | тыгр | |
Пантэры | Panthera uncia | ірбіс | |
Neofelis | Neofelis diardi | пантэра барнэйская | |
Neofelis | Neofelis nebulosa | пантэра дымчатая |
Табліца не ўтрымлівае новых магчымых відаў, такіх як: Felis lybica, Felis bieti, Prionailurus javanensis, Leopardus guttulus
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасць дасьледчыкаў прыняла котку пад назвай Pseudaelurus (псеўдэлюр), якая жыла ў Эўропе ад 20 да 8 млн гадоў таму, у якасці апошняга агульнага продка сучасных каціных. Усе сучасныя каціныя паходзяць ад аднаго з некалькіх відаў Pseudaelurus; час падзелу — каля 11 млн гадоў таму. Аднак Pseudaelurus быў не першай коткай. Род Proailurus (проайлюр), які існаваў прыблізна 25 млн гадоў таму, быў продкам і роду Pseudaelurus, і буйнага падсямейства Machairodontinae (шаблязубыя коткі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- O’Brien, S. J.; Johnson, W. E. The Evolution of Cats (анг.) // Scientific American. — 2007. — В. 297. — № 1. — С. 68–75.
- Etnyre, E.; Lande J.; Mckenna A. (2011) Felidae (анг.) (On-line) Animal Diversity Web Праверана 22.10.2020 г.
- Vaughan, T.; Ryan, J.; Czaplewski, N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 295. — 750 с. — ISBN 9780763762995
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія). — ISBN 1392-9682
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |