Квант суцяшэньня
Квант суцяшэньня | |
Quantum of Solace | |
Жанр | баявік |
---|---|
Рэжысэр | Марк Фостэр |
Сцэнарыст | Ен Флемінг (раман) Майкл Ўілсан Пол Гагіс Ніл Пэрвіс Робэрт Ўэйд |
Заснаваны на | Джэймз Бонд |
Прадусар | Майкл Вілсан Барбара Браколі |
У ролях | Дэніел Крэйг Мат’ё Амальрык Вольга Курыленка Джэма Артэртан Джудзі Дэнч Джэфры Райт Еспэр Крыстэнсэн Джанкарлё Джаніні |
Кампазытар | Дэйвід Арнолд |
Апэратар | Рабэрта Шэфэр |
Мантаж | Мэт Шэс[d] |
Мастак | Dennis Gassner[d] |
Вытворчасьць | Sony Pictures Metro-Goldwyn-Mayer Columbia Pictures |
Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2008 |
Працягласьць | 106 хвіліна |
Краіна | Вялікабрытанія ЗША |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | $225 млн |
Прыбытак | 589 580 482 $[1] і 168 368 427 $[1] |
Наступны | 007: Каардынаты «Скайфол»[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Квант суцяшэньня» (па-ангельску: Quantum of Solace) — 22-і фільм з сэрыі фільмаў пра ангельскага агента Джэймза Бонда, заснаваны на адным з аповедаў Ена Флемінга. Агент 007, чыю ролю выконвае Дэніел Крэйг, адпраўляецца на пошукі забойцаў Вэспэр, і высьвятляе, што яе шантажавалі. Рэжысэр фільму — Марк Форстэр. Сцэнар напісаны, у прыватнасьці, ляўрэатам прэміі «Оскар» Полам Гагісам
Прэм’ера фільму адбылася 29 кастрычніка 2008 г. у Вялікабрытаніі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля здрады Ўэспэр агент 007 дужаецца з жаданьнем ператварыць апошняе заданьне ў асабістую вэндэту. У пошуках ісьціны Бонд і М дапытваюць Містэра Ўайта, ад якога дазнаюць, што Арганізацыя, якая шантажавала Ўэспэр, нашмат складанейшая і небясьпечнейшая, чым можна было падумаць.
Судмэдэкспэрты Mi6 усталёўваюць сувязь Ўэспэр з ананімным банкаўскім рахункам на Гаіці. Тамака Бонд выпадкова знаёміцца з баявой дзяўчынай Камілай, якая таксама прагне помсты. Праз Камілу Бонд выходзіць на Дамініка Грына, жорсткага бізнэсмэна і не апошняга чалавека ў Арганізацыі.
Пабываўшы ў Аўстрыі, Італіі і Паўднёвай Амэрыцы, Бонд дазнаецца пра сумесную змову Грына і генэрала Мэдрана з мэтай усталяваньня кантролю над сусьветнымі запасамі нафты. Выкарыстоўваючы магчымасьці Арганізацыі і адданых яму людзей у ЦВК і брытанскай выведцы, Грын абяцае генэралу зрынуць існы рэжым у выдуманай лацінаамэрыканскай краіне ў абмен на, здавалася б, пустынны ўчастак зямлі.
Бонд зьвяртаецца па дапамогу старых сяброў, каб усталяваць ісьціну. Чым бліжэй да высьвятленьня асобы чалавека, які пхнуў Ўэспэр на здраду, тым складаней Бонду быць на крок наперадзе ЦВК, тэрарыстаў і нават М, каб раскрыць злачынны плян Грына і спыніць яго Арганізацыю.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэніел Крэйг — Джэймз Бонд
- Мат’ё Амальрык — Дамінік Грын галоўны злыдзень фільму, які прыкрываецца пад выглядам «добрага хлопца, які працуе ў вобласьці экалёгіі, расьлін, дрэваў і ўкладвае дабрачынныя сродкі ў навуку аб навакольным асяродзьдзі».
- Вольга Курыленка — Каміла, дзяўчына Бонда.
- Гема Артэртан — Філдс агент MІ-6 якая працуе консулам у балівійскім пасольстве. Гема была абраная на ролю з 1500 кандыдатак.
- Джудзі Дэнч — М глава брытанскай сакрэтнай службы MІ-6, начальнік Бонда.
- Джэфры Райт — Фэлікс Лэйтэр саюзьнік Бонда з Цэнтральнай разьведвальнай ўправы, які дапамагаў у казіно Раяль. Гэта будзе другі раз, калі ролю Фэлікса Лэйтэра выконвае адзін і той жа актор два разы запар.
- Еспэр Крыстэнсэн — Містэр Ўайт працаўнік таемнай арганізацыі, які выкраў выйграныя грошы Бонда ў казіно Раяль.
- Джанкарлё Джаніні — Рэнэ Матыс францускі падвойны агент, які дапамагаў Бонду ў Чарнагорыі раскрываць Ле Шыфра, таксама працаваў на Містэра Ўайта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.