Перайсьці да зьместу

Кортрэйк (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кортрэйк
Поўная назва Koninklijke Voetbalclub Kortrijk
Заснаваны 1901
Горад Кортрэйк, Бэльгія
Стадыён Гульдэнспорэн
Умяшчальнасьць: 9399
Кіраўнік Вінсэнт Тан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kvk.be (нід.)

«Кортрэйк» (па-нідэрляндзку: K.V. Kortrijk) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Кортрэйку. Заснаваны ў 1901 годзе. Сярод дасягненьняў клюбу маецца выхад у фінал Кубка Бэльгіі ў 2012 годзе. Хатнія матчы каманда ладзіць на стадыёне Гульдэнспорэн, які здольны зьмясьціць 9399 гледачоў. Ён быў названы ў гонар бітвы пры Куртрэ, якая адбылася ў 1302 годзе ў ваколіцах гораду. Клюбныя колеры — чырвоны і белы.

Заўзятары «Кортрэйку».

Клюб быў закладзены ў 1901 годзе і першапачаткова меў назву «Куртрэзьен» праз дамінаваньне францускае мовы ў жыцьці Бэльгіі. У 1918 годзе каманда аб’ядналася зь яшчэ адным футбольным клюбам гораду. Толькі па Другой сусьветнай вайне клюб атрымаў магчымасьць назвацца па-флямандзку, стаўшы такім чынам «Кортрэйк-Спортам». Да таго ж да клюбнага назоў дадаўся прыметнік «каралеўскі». Празь ня вельмі ўдалыя выступы ў 1971 годзе «Кортрэйк-Спорт» аб’яднаўся з клюбам «Стад» з таго ж Кортрэйку. «Стад» быў утвораны яшчэ ў 1923 годзе. Новы клюб атрымаў назву «Кортрэйк». Праз банкруцтва ў 2001 годзе клюб быў вымушаны сысьці ў трэці дывізіён, але зь цягам часу стан палепшыўся. У сэзоне 2007—2008 гадоў, здабыўшы перамогу ў другім дывізіёне, клюб зноў вярнуўся ў элітны дывізіён. 12 траўня 2015 году клюб быў набыты малазійскім прадпрымальнікам Вінсэнтам Танам[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]