Перайсьці да зьместу

Крыстаф Вальц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстаф Вальц
па-нямецку: Christoph Waltz
Дата нараджэньня 4 кастрычніка 1956(1956-10-04)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, тэатральны актор, тэлеактор, кінарэжысэр
Сябра ў jury at the Cannes Festival[d], jury at the Venice International Film Festival[d] і jury at the Berlin International Film Festival[d]
Бацька Ёган Вальц[d]
Маці Элізабэт Урбанчыч[d]
Узнагароды
Austrian Decoration for Science and Art Ромы[d] (2010) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія імя Ота Гасэ[d] (1982) Прыз Канскага кінафэстывалю за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2009) прэмія Баварскай тэлевізіі[d] (1997) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі за дасягненьні ў сусьветным кінэматографе[d] (2015) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2010) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2013) Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2010) Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2013) Q122917604?
IMDb ID nm0910607

Кры́стаф Вальц (па-нямецку: Christoph Waltz; нарадзіўся 4 кастрычніка 1956 году) — аўстрыйска-нямецкі актор і рэжысэр. З 2009 года пераважна жыве і працуе ў ЗША[5][6]. Ягоныя ўзнагароды ўключаюць дзьве прэміі Оскар, дзьве прэміі Залаты Глёбус, дзьве прэміі BAFTA і дзьве прэміі Гільдыі кінаактораў.

Зь дзяцінства Вальц захапляўся опэрай, аднак, быць опэрным сьпеваком ён ня здолеў празь непрыдатны голас. Адной зь першых заўважных працаў актора стала выкананьне ролі доктара Ганса-Ёахіма Дорфмана ў брытанскім тэлевізійным сэрыяле «Лёгкія грошы».

Ягоная прарыўная роля ў ЗША прыпала на фільм Квэнтына Тарантына «Бясслаўныя вырадкі» 2009 году, у якім ён сыграў афіцэра СС Ганса Лянда. Пазьней ён зноў быў у супрацы з Тарантына ў 2012 годзе, калі ён сыграў паляўнічага за галовамі Кінга Шульца ў фільме «Джанга вызвалены». За кожную з гэтых роляў актор атрымаў прэміі Оскар, BAFTA і Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. Вальц таксама атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафэстывалі і прэмію Гільдыі кінаактораў за выкананьне ролі Лянды[7].

Іншымі прыкметнымі ролямі аўстрыйца былі пэрсанаж у цёмнай камэдыі Рамана Палянскага «Рэзаніна» (2011), у навукова-фантастычным фільме Тэры Гіліяма «Тэарэма нулю» (2013), біяграфічным фільме Тыма Бэртана «Вялікія вочы» (2014), сатырычным творы Аляксандра Пэйна «Памяншэньне» (2017) і камэдыі «Фэстываль Рыфкіна» (2020) працы Ўудзі Алена. За выступы ў фільме «Вялікія вочы» актор быў намінаваны на Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю. Вальц таксама прыняў удзел у здымках некалькіх фільмаў «Бандыяны», зьявіўшыся двойчы ў ролі антаганіста галоўнага героя ў фільмах «Спэктар» (2015) і «Ня час для сьмерці» (2021).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]