Кі Сон-Ён
Кі Сон-Ён | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1989[1][2][3][…] (35 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сэул | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2010 2010—2012 2012—2018 2013—2014 2018—2020 2020 2020— |
Сэул Сэлтык Сўонсі Сіці → Сандэрлэнд (арэнда) Ньюкасл Юнайтэд Мальёрка Сэул |
34 (4) 66 (9) 139 (12) 27 (3) 21 (0) 1 (0) 126 (7) |
Зборныя | ||
2008— | Рэспубліка Карэя | 110 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кі Сон-Ён (па-карэйску: 기성용; нарадзіўся 24 студзеня 1989 году, Кванджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэул» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У маладосьці Кі навучаўся ў спартовай школе ў Аўстраліі. Аднак калі яму прапанавалі прафэсійны кантракт з клюбу «Сэул», гулец вырашыў вярнуцца на радзіму. Дэбютаваў за клюб малады паўабаронца ў 2007 годзе. У сэзоне 2008 году Кі стаў сапраўдным лідэрам клюбу, чым прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў.
25 жніўня 2009 году ў СМІ зьявіліся паведамленьні, што ў «Сеул» з мэтай набыцьця Сон-Ёна зьвярнуўся шатляндзкі клюб «Сэлтык»[4]. Праз тры дні было абвешчана, што «Сэлтык» набыў правы на Сон-Ёна за 2,1 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Гулец далучыўся да сваёй новай каманды ў студзені 2010 году[5].
24 жніўня 2012 году Кі падпісаў кантракт з клюбам «Сўонсі Сіці». У выніку гэтай дамовы клюб ангельскай Прэм’ер-лігі заплаціў 6 млн фунтаў стэрлінгаў. Адзін сэзон гулец правёў у арэндзе ў клюбе «Сандэрлэнд».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 чэрвеня 2008 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Рэспублікі Карэі ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Ярданіі[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2012
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2011
«Сўонсі Сіці»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sung-Yong Ki // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ki Sung-yueng // FBref.com (мн.)
- ^ а б в SUNG YONG KI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Ki to make Celtic move in January. BBC Sport
- ^ В январе «Селтик» усилится корейцем. Спорт-Экспресс
- ^ 축구희망 기성용. Hankook
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Кванджу
- Паўднёвакарэйскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Рэспублікі Карэя
- Футбалісты клюбу «Сэул»
- Футбалісты клюбу «Сэлтык» Глазга
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Сандэрлэнд»
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Мальёрка» Пальма