Перайсьці да зьместу

Ленэрт ван Ээтвэльт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ленэрт ван Ээтвэльт
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 17 ліпеня 2001(2001-07-17)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Краіна
Спартовая інфармацыя
Клюб Лёта-Дэстэні
Спэцыялізацыя горны раварыст
Прафэсійныя клюбы
2023— Лёта-Дэстэні

Ленэрт ван Ээтвэльт (па-нідэрляндзку: Lennert Van Eetvelt; нарадзіўся 17 ліпеня 2001 году, Тынэн, Бэльгія) — бэльгійскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Лёта-Дэстэні».

Пачаў займацца роварным спортам у веку 8 ці 9 гадоў[2]. Юнаком выступаў за моладзевую каманду «Лёта—Дэстэні», а пасьля склаў з камандай прафэсійны кантракт у 2023 годзе[3]. Спачатку спаборнічаў у нязначных гонках, а ў сакавіку браў удзел у Вольце Каталёніі, дзе быў 15-м у агульным заліку. На Флеш Валёнь быў 22-м. У жніўні таго ж году дэбютаваў на Гранд-туры, запачаткаваўшы выступы на Вуэльце Гішпаніі. На 14-м этапе ён заняў трэцяе месца, быўшы ў заезьдзе часткай адрыву. На перадапошнім этапе ён фінішаваў на 4-м радку, пры гэтым таксама цягам гонкі далучыўся да купы роварнікаў з адрыву[4]. 25 лютага 2024 году перамог у апошнім этапе Туру ААЭ, што забясьпечыла яму перамогу ўва ўсёй шматдзённай гонцы[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]