Лерой Фэр
Лерой Фэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2011 2011—2013 2013—2014 2014—2016 2016 2016—2019 2019—2021 2021—2024 2024— |
Фэеноорд Твэнтэ Норыдж Сіці Кўінз Парк Рэйнджарз → Сўонсі Сіці (арэнда) Сўонсі Сіці Фэеноорд Аланьяспор Аль-Наср |
105 (14) 58 (13) 30 (3) 48 (8) 11 (0) 79 (8) 51 (2) 81 (2) 2 (0) |
Зборныя | ||
2010—2014 | Нідэрлянды | 11 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лерой Ёган Фэр (па-нідэрляндзку: Leroy Johan Fer; нарадзіўся 5 студзеня 1990 году, Зутэрмээр, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца эмірацкага клюбу «Аль-Наср». Былы гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Бацькі Лероя паходзяць зь Нідэрляндзкіх Антылаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Фэр зьявіўся ў асноўнай камандзе «Фэеноорда» ў сэзоне 2007—2008 гадоў. 2 сьнежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізіі пад кіраўніцтвам Бэрта ван Марвэйка. Ва ўзросьце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Гэраклеса» (6:0)[3]. Праз чатыры дні, 6 сьнежня, Лерой падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Фэеноордам» да лета 2012 году. У сэзоне 2008—2009 гадоў Фэр паступова стаў гульцом асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макааем. 18 верасьня 2008 году Фэр дэбютаваў на эўрапейскай арэне ў Кубку УЭФА ў матчы супраць швэдзкага «Кальмара». У сэзоне 2009—2010 гадоў гулец стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазыцыю апорнага паўабаронцы.
Сэзон 2011—2012 гадоў Фэр пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрляндаў, пасьля чаго 1 верасьня 2011 году перайшоў у «Твэнтэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[4]. 13 ліпеня 2013 году Фэр падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Норыдж Сіці»[5], аднак у першым жа сэзоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце й пакінулі Прэм’ер-Лігу.
20 жніўня 2014 году, было абвешчана, што Фэр далучыцца да клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», склаўшы зь ім трохгадовы кантракт. Трансфэр гульца каштаваў лёнданскай камандзе 8 млн фунтаў[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 жніўня 2009 году Фэр абвесьціў, што ён прыняў канчатковае рашэньне й аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрляндаў на міжнароднай арэне[7], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фэр меў магчымасьць выступаць за зборную Нідэрляндзкіх Антыльскіх астравоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Leroy Fer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Leroy Fer // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Feyenoord — Heracles Almelo (6:0) vi.nl. (нід.)
- ^ Лерой Фер перешел из «Фейеноорда» в «Твенте». Sports.ru. (рас.)
- ^ Norwich City sign Leroy Fer from FC Twente. BBC Sport
- ^ Leroy Fer: QPR seal £8m signing of Norwich midfielder. BBC Sport
- ^ Fer houdt van de Antillen maar kiest voor Oranje. Voetbalzone.nl (нід.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Transfermarkt
- Профіль(недаступная спасылка) на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Галяндыі
- Нідэрляндзкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Нідэрляндаў
- Футбалісты клюбу «Фэеноорд» Ратэрдам
- Футбалісты клюбу «Твэнтэ» Энсхэдэ
- Футбалісты клюбу «Норыдж Сіці»
- Футбалісты клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз»
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Аланьяспор» Аланья
- Футбалісты клюбу «Аль-Наср» Дубай