Перайсьці да зьместу

Марвэн Мартэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марвэн Мартэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1988(1988-01-10)[1][2] (36 гадоў)
Рост 171 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2012—2017
2016—2017
2017—2019
2019—2021
2021—2023
Сашо
Ліль
Дыжон (арэнда)
Рэймс
Шамблі
Ер
133 (8)
70 (0)
12 (0)
29 (1)
10 (0)
22 (1)
Зборныя
2011—2012 Францыя 15 (2)

Марвэн Мартэн (па-француску: Marvin Martin; нарадзіўся 10 студзеня 1988 году, Парыж, Францыя) — колішні францускі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Мартэн пачаў сваю футбольную кар’еру ў адным з малавядомых клюбаў Парыжу — «Манруж 92». У 2004 годзе ён трапіў у юнацкую акадэмію футбольнага клюбу «Сашо», зь якім у далейшым падпісаў і свой ​​першы прафэсійны кантракт.

Мартэн гуляў за асноўны склад «Сашо» з сэзону 2008—2009 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 30 жніўня 2008 году ў прайграным зь лікам 1:2 выязным матчы супраць «Марсэлю». 13 траўня 2009 году Мартэн забіў першы ў сваёй кар’еры гол у браму «Манака».

Паводле вынікаў чэмпіянату Францыі 2010—2011 гадоў Мартэн з 17 галявымі перадачамі ўзначаліў сьпіс найлепшых асыстэнтаў турніру.

20 чэрвеня 2012 году францускі клюб «Ліль» пацьвердзіў на сваім сайце, што Мартэн далучыўся да клюбу пасьля ўзгадненьня пяцігадовага кантракту[3]. Трансфэрны кошт быў нераскрыты.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 чэрвеня 2011 году Мартэн дэбютаваў у складзе зборнай Францыі. Ён выйшаў на замену на 76 хвіліне матчу супраць зборнай Украіны й адзначыўся двума забітымі галамі ў браму Андрэя Пятава.

  1. ^ а б в Marvin Martin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Marvin Martin // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «L’international français Marvin Martin rejoint le LOSC». Lille OSC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]