Маргарэт Тэтчэр
Ма́ргарэт Гі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher; 13 кастрычніка 1925, Грэнтэм, Лінкальншыр, Брытанская імпэрыя — 8 красавіка 2013, Ўэстмінстэр, Лёндан, Вялікабрытанія), у дзявоцтве Робэртс — ангельская палітычная дзяячка, 71-ая прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 1979—1990 гадах, баранэса з 1992 году. Першая жанчына, якая пабыла на гэтым посьце, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі гэтак званага «тэтчэрызму».
Атрымаўшы ў Оксфардзе адукацыю хіміка, стала юрысткай, у 1959 годзе была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдўарда Гіта. У 1975 годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага старшыні Кансэрватыўнай партыі й стала галавой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.
Ачоліўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для зьмяншэньня беспрацоўя і працяглага эканамічнага заняпаду. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фолклэндзкага канфлікту 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў 1983 годзе.
Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987 годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (анг. poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод выбарцаў ды чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу ўспамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту[9]. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The official site of the Prime Minister’s Office. Margaret Thatcher Архіўная копія
- ^ а б в г д е ё ж з і Young H. Margaret Thatcher // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г д е ё Lundy D. R. Margaret Hilda Roberts, Baroness Thatcher // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г д е Margaret Thatcher // FemBio database (ням.)
- ^ Baroness Thatcher // UK Parliament Website (брыт. анг.) — Parliament of the United Kingdom.
- ^ а б Margaret Thatcher // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г Margaret Hilda Thatcher // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Gregory J. R. Margaret Thatcher, 'Iron Lady' Who Set Britain on New Course, Dies at 87 (анг.) // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2013. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331
- ^ Памерла Маргарэт Тэтчэр Радыё Свабода 08.04.2013
- ^ У Лёндане прайшло ўрачыстые пахаваньне Маргарэт Тэтчэр.= В Лондоне прошли торжественные похороны Маргарет Тэтчер BBC 17 апреля 2013 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя імя Маргарэт Тэтчэр (анг.)
- Маргарэт Тэтчэр і рух за прыватызацыю (анг.)
- Архіўныя матэрыялы датычныя Тэтчэр (анг.)
- Маргарэт Тэтчэр. The Guardian. (анг.)
- Маргарэт Тэтчэр. The New York Times. (анг.)
- Маргарэт Тэтчэр. Find a Grave (анг.)
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Грэнтэме
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Ўэстмінстэры (бора)
- Сябры ордэна сьвятога Яна Ерусалімскага
- Кавалеры ордэна Белага ільва
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Ганаровыя грамадзяне Гданьску
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Памерлі ад інсульту
- Памерлі ў Лёндане
- Выпускнікі Сомэрвільскага коледжу Оксфарду
- Міністры адукацыі Вялікабрытаніі
- Ангельскія адвакаты
- Сябры Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі
- Мэтадысты, якія прынялі англіканства
- Крытыкі Эўрапейскага Зьвязу
- Дамы справядлівасьці Ордэна сьвятога Яна
- Памерлі ад раку мачавіка
- Памерлі ад дэмэнцыі
- Памерлі ад сэрцавай няздатнасьці
- Ангельскія антыкамуністы
- Ангельскія аўтабіёграфы
- Ангельскія хімікі
- Ангельскія літаратаркі
- Кіраўніцы ўрадаў
- Дэпутаты парлямэнту Вялікабрытаніі
- Крытыкі фэмінізму
- Лідэры апазыцыі (Вялікабрытанія)
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Сябры Таемнай рады Вялікабрытаніі
- Прэзыдэнты Эўрапейскай рады
- Выжылі ў тэрактах