Маркас Роха
Маркас Роха | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бока Хуніёрс | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 2011—2012 2012—2014 2014—2021 2020 2021— |
Эстудыянтэс Спартак Спортынг Манчэстэр Юнайтэд → Эстудыянтэс (арэнда) Бока Хуніёрс |
43 (3) 8 (0) 48 (5) 76 (1) 1 (0) 69 (7) |
Зборныя | ||
2011— | Аргентына | 61 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фаўсты́на Ма́ркас Альбэ́рта Ро́ха (па-гішпанску: Faustino Marcos Alberto Rojo; нарадзіўся 20 сакавіка 1990 году, Ля-Плята, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца клюбу «Бока Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маркас Роха зьяўляецца выхаванцам клюбу «Эстудыянтэс», у якім выступаў за ўсё юнацкія каманды[4]. З 2008 году ён стаў выступаць за асноўны склад клюбу, дэбютаваўшы 7 сьнежня ў гульні супраць «Калёну», дзе правёў на поле 10 хвілінаў. 5 ліпеня 2009 году Роха забіў свой першы мяч у прафэсійнай кар’еры, паразіўшы браму «Рывэр Плэйт» і прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. У тым жа годзе футбаліст стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.
3 лістапада 2010 году Роха дасягнуў дамоўленасьці аб тым, што ў выпадку пасьпяховага мэдычнага абсьледаваньня стане гульцом маскоўскага «Спартаку» за 3 або 4 млн даляраў[5]. Таксама на футбаліста прэтэндавалі іншыя клюбы — ЦСКА, «Палерма», ПСВ, «Бэнфіка» і «Валенсія». 18 лютага Роха дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Спартак» у матчы Лігі Эўропы супраць швайцарскага «Базэлю»; ў гэтай гульні «чырвона-белыя» перамаглі зь лікам 3:2[6].
У 2012 годзе гулец перайшоў у склад партугальскага клюбу «Спортынг». Партугальцы выклалі «Спартаку» 3,5 млн эўра за ягоныя паслугі. 19 жніўня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў склад «Манчэстэр Юнайтэд» за 20 млн эўра[7]. На наступны дзень таксама было заяўлена пра пераезд Нані ў «Спортынг» на адзін сэзон, як частка пагадненьня па трансфэру Роха.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2011 году Роха быў выкліканы ў склад зборнай Аргентыны на таварыскі матч супраць зборнай Партугаліі, у якім і дэбютаваў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Marcos Rojo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Marcos Rojo // FBref (мн.)
- ^ а б в Marcos Alberto Rojo // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Rojo le empieza a decir adiós al Pincha. El Dia
- ^ Rojo is reportedly wanted by Spartak, who could table a tempting $4 million bid come January for the defender. Goal.com
- ^ «Спартак» сотворил чудо в Базеле. Сhampionat.com
- ^ Comunicado. cmvm.pt
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Аргентынскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Футбалісты клюбу «Эстудыянтэс» Ля-Плята
- Футбалісты клюбу «Спартак» Масква
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Бока Хуніёрс» Буэнас-Айрэс