Млын
Млы́н, або ме́льніца[1] — гаспадарчае збудаваньне, абсталяванае мэханізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына зьяўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне, і рухаючы мэханізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.
Галоўным элемэнтам млына зьяўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Розным, аднак, магла быць сіла, якая прыводзіла гэты мэханізм у рух. Таму млыны падзяляюцца на:
- Ветраныя млыны, або ветракі
- Вадзяныя млыны, або вадзякі
- Паравыя млыны
На тэрыторыі Беларусі першымі зьявіліся вадзякі (вадзяныя млыны), верагодна яшчэ ў ХІІ ст. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджаньне набылі ветракі (ветраныя млыны).
Чалавека, які займаўся вытворчасьцю мукі, называлі млынаром.
Слова млын (прас. *mъlinъ) — лацінскага паходжаньня: ад лац. molīna , утворанае ад дзеяслова molo («мялю»); дапушчаецца пасярэдніцтва стараж. в. ням. mulīn.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.