Перайсьці да зьместу

Мэдычная маска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лекар з мэдычнай маскай падчас хірургічнай апэрацыі (Каліфорнія, ЗША; 2007 год)

Мэды́чная ма́ска — маска для закрыцьця носу і рота ад трапляньня вільготнага паветра і кропляў з бактэрыямі і вірусамі.

Пры нашэньні хворымі на інфэкцыю органа дыханьня дапамагае папярэдзіць яе распаўсюд у натоўпе людзей пры чханьні і кашлі. Час выкарыстаньня складае 3 гадзіны запар[1]. Мае ад 2 да 4 слаёў і мацуецца гумкамі або завязкамі[2]. Пры канцы ХVIII стагодзьдзя зьявіліся хірургічныя маскі, якія ў 1919 годзе сталі шырока выкарыстоўваць у якасьці мэдычных падчас пандэмііі гішпанскага грыпу[3].

У студзені 2020 году 7 прыватных прадпрыемстваў Беларусі выпускалі звыш 100 000 мэдычных масак штодня. На гандлёвых складах аптэк знаходзілася звыш 1,5 млн такіх масак[1]. Мэдычныя маскі каштавалі ад 17 капеек (8 цэнтаў)[2].