Перайсьці да зьместу

Міжнародная хартыя захаваньня і рэстаўрацыі помнікаў і мясьцінаў (1964)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародная хартыя захаваньня і рэстаўрацыі помнікаў і мясьцінаў або Вэнэцыянская хартыя. Прынята ў 1964 годзе на ІІ Міжнародным кангрэсе архітэктараў і тэхнічных спэцыялістаў у гістарычных помніках у Вэнэцыі, больш за 500 спэцыялістаў з розных краінаў.

Падмуркам для распрацоўкі Вэнэцыянскай хартыі стала Атэнская хартыя рэстаўратараў, а прычынай: вялізарныя разбурэньні нанесеныя эўрапейскай культурнай спадчыне Другой сусьветнай вайной. У яе тэксьце акрэсьлены прынцыпы правядзеньня практычных мерапрыемстваў па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны, як важнейшых твораў мастацтва і дакумантаў гісторыі. Падкрэсьлена неабходнасьць захаваньня навуковай абгрунтаванасьці пры выкананьні работ на аб’ектах спадчыны, дакладная іх удакумэнтаванасьць і забесьпячэньне шырокай галоснасьці ў ахове помнікаў даўніны.

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]