Перайсьці да зьместу

Надзея Астапчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Астапчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася28 кастрычніка 1980 (44 гады)
в. Вялікія Арлы, Столінскі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяштурханьне ядра
Узнагароды і мэдалі
2 Чэмпіянат сьвету 2001
2 Чэмпіянат сьвету 2003
1 Чэмпіянат сьвету 2005
1 Чэмпіянат Эўропы 2005
2 Чэмпіянат Эўропы 2006
2 Чэмпіянат сьвету 2007
3 Алімпіяда-2008
2 Чэмпіянат сьвету 2008
1 Чэмпіянат сьвету 2010
1 Чэмпіянат Эўропы 2010
2 Чэмпіянат сьвету 2011
2 Чэмпіянат сьвету 2012

Надзея Астапчук (нарадзілася 28 кастрычніка 1980 году, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён) — беларуская лёгкаатлетка (штурханьне ядра).

На Алімпійскіх гульнях 2004 году — 4-е месца. Чэмпіёнка сьвету 2010 году. Чэмпіёнка Эўропы 2005, 2010, срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 гадоў.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі штурханьне ядра[1], дзе заваявала золата[2], але была дыскваліфікаваная[3].

7 жніўня 2012 году, пасьля заваяваньня мэдалі, але перад дыскваліфікацыяй, была ўзнагароджана Ордэнам Айчыны III ступені[4].

У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Астапчук за пэрыяд з 13 жніўня 2005 году да 12 жніўня 2007 і з 5 жніўня 2012 году, сярод іх першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году і першае месца на Алімпіядзе 2012 году[5].

12 студзеня 2007 году ў выніку пераправеркі допінг-пробы з Алімпійскіх гульняў 2008 году была пазбаўленая бронзавага мэдаля[6].