Перайсьці да зьместу

Павал I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 700[1]
Памёр 28 чэрвеня 767[3][1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[4]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп
Дзень памяці28 чэрвеня

Павал I (па-лацінску: Paulus PP. I; 70028 чэрвеня 767) — папа рымскі з 29 траўня 757 году па 767 год. Спачатку служыў рымскім дыяканам і часьцяком вёў перамовы з каралямі лянгабардаў ад імя свайго брату папы Стэфана II.

Павал і ягоны брат Стэфан атрымалі духоўную адукацыю ў Лятэранскім палацы. Пасьля сьмерці Стэфана 26 красавіка 757 году Павал быў абраны пераемнікам брату большасьцю галасоў. Галоўныя намаганьні Паўла былі накіраваны на ўмацаваньне адносінаў з франкамі і паляпшэньне адносінаў зь лянгабардамі і Канстантынопалем. У 765 годзе папскія прывілеі былі адноўлены ў Бэнэвэнта, Таскане і часткова ў Спалета. Між тым адносіны з Канстантынопалем былі напруджаныя. Памёр 28 чэрвеня 767 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ http://www.theguardian.com/news/datablog/2013/feb/13/popes-full-list
  3. ^ Delogu P., autori vari PAOLO I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  4. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.