Паджыбонсі
Паджыбонсі | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 116 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0577 | ||
Паштовы індэкс: | 53036 | ||
Нумарны знак: | SI | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°28′0.01″ пн. ш. 11°9′0.00″ у. д. / 43.4666694° пн. ш. 11.15° у. д.Каардынаты: 43°28′0.01″ пн. ш. 11°9′0.00″ у. д. / 43.4666694° пн. ш. 11.15° у. д. | ||
Паджыбонсі | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.poggibonsi.si.it/ |
Паджыбонсі (па-італьянску: Poggibonsi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана і правінцыі Сіены.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя вакол Паджыбонсі была заселеная ўжо ў эпоху нэаліту, хоць першыя сьляды цывілізацыі датуюцца этруска-рымскай эпохай, пацьверджанай сэрыяй нэкропаляў і тапонімамі.
Важнасьць рэгіёну ўзрасла ў X стагодзьдзі, дзякуючы стратэгічнаму разьмяшчэньню на дарозе Вія-Франчыджэна, галоўнай дарозе з Рыму ў Францыю. У 1155 ці 1156 годзе жыхары суседніх паселішчаў заснавалі новае паселішча, якое пазьней стала местам Паджыбонсі. У XII стагодзьдзі катары мелі буйную тэалягічную школу ў месьце. Абвешчаны імпэратарам Фрыдрыхам II імпэрскім горадам, паводле словаў Джаваньні Віляні, гэта быў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Італіі. Места падтрымлівала гібэлінаў, у выніку чаго ў 1270 годзе было разбуранае флярэнтыйскімі гвэльфамі. Пасьля 1293 году Паджыбонсі заставаўся пад уладай Флярэнцыі. У 1313 годзе імпэратар Гэнрых VII загадаў яго перабудаваць. У 1484 годзе Лярэнца Мэдычы адбудаваў новае паселішча ў Паджыбонсі ў адпаведнасьці з ідэямі эпохі Адраджэньня аб «ідэальным горадзе», абароненым крэпасьцю. Перабудова была спраектаваная братамі Антоніё і Джуліяна да Сангальлё. Аднак у 1510 годзе праца была спынена.
Пасьля кароткага пэрыяду пад францускай уладай у пачатку XIX стагодзьдзя места сталася часткай аб’яднанай Італіі ў 1861 годзе. У XX стагодзьдзі эканоміка гораду базавалася на гандлі віном, а таксама актыўнай індустрыялізацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)