Перайсьці да зьместу

Падушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падушкі

Паду́шка — пасьцельная прылада ў выглядзе сшытага меху з напаўняльнікам, якая выкарыстоўваецца як апірышча для галавы, сьпіны ці ног (напрыклад, пры малітве).

Першае выкарыстаньне падушак датаванае прыкладна 7000 гадоў да н. э. у Мэсапатаміі, ужывалі іх толькі заможныя людзі[1].

Старажытныя эгіпцяне выраблялі драўляныя ці каменныя падушкі[2], каб класьці на іх галовы памерлых.

Старажытныя грэкі і рымляне пачалі вырабляць магчэйшыя падушкі, набіваючы іх трысьнягом, пер’ем, саломай[3]. Імі па-ранейшаму карысталіся пераважна заможныя людзі; аднак зьявілася традыцыя браць падушкі ў царкву, каб маліцца на каленях ці класьці на іх Сьвятое Пісаньне.

Керамічная падушка часоў дынастыі Сун

У старажытным Кітаі падушкі традыцыйна выраблялі з бамбуку, нэфрыту, парцаляны, дрэва ці бронзы. Найбольш папулярнымі ў часы дынастыі Тан (618—907) сталі керамічныя падушкі. Каб упрыгожыць іх, кітайцы выраблялі падушкі рознай формы ці малявалі на іх жывёлаў, расьлінаў і людзей.

Падушка складаецца з напаўняльніка, набітага ўнутар мяха ці покрыва. Покрывы, вырабленыя з тэкстылю, называюцца на́валкамі, наўле́чкамі.

Напаўняльнікі абіраюць зь меркаваньняў зручнасьці, пругкасьці, кошту. Найбольш распаўсюджаныя — паралён, поліэстэр, лятэкс. Сынтэтычныя напаўняльнікі камфортныя, таньнейшыя і даўжэй захоўваюць форму. Здаўна выкарыстоўваліся натуральныя напаўняльнікі: пер’е, пух, воўна, бавоўна, грэчка, салома. Найбольш зручныя і распаўсюджаныя зь іх — пер’е ды пух, аднак яны ж і найдаражэйшыя.

  1. ^ Joel Levy. Really Useful: The Origins of Everyday Things. — Buffalo, NY: Firefly, 2002.
  2. ^ J. Seath, A. P. Gize, A. R. David, K. Hall, P. Lythgoe, R. Speak, S. Caldwell. An atypical Ancient Egyptian pillow from Sedment el-Gebel: evidence for migrant worker trading and technology // Journal of Archaeological Science. — April 2006. — В. 4. — Т. 33. — С. 546—550. — DOI:10.1016/j.jas.2005.09.014
  3. ^ Smith. A Dictionary of Greek and Roman Antiquities. — London: John Murray, 1875. — С. 456, 472, 473.