Партал:Хрысьціянства
Хрысьціянства |
Хрысьція́нства — монатэістычная і абрамістычная рэлігія, заснаванай на жыцьці і вучэньні Ісуса Хрыста, прадстаўленыя ў кананічных эвангельлях і іншых новазапаветных пісаньнях. Прыхільнікі хрысьціянскай веры вядомыя як хрысьціяне. Асновай хрысьціянскай веры зьяўляецца тое, што Ісус ёсьць Сын Божы, маючым боскую і чалавечую прыроду, і выратавальнікам чалавецтва, як прадказана ў Старым Запавеце. З гэтае прычыны хрысьціяне звычайна ставяцца да Ісуса як да Хрыста ці Мэсіі… |
Касьцёл Зьвестава́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар брыгі́так ці Касьцёл Дабраве́шчаньня Найсьвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 1634—1642 гадох на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай. Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі. У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры..:::::::::::::::: чытаць далей |
{{Сьвятая}}, {{Сьвяты}} — для дадаваньня карткі ў артыкулы пра сьвятых. |
Рэфарма́цыя — рэлігійны й грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які меў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Мартына Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртаньне да першакрыніцы, Бібліі, вяртаньне да Боскага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека. Ейным пачаткам прынята лічыць выступленьне доктара багаслоўя Вітэнбэргскага ўнівэрсытэту Мартына Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 году, калі ён прыбіў да дзьвярэй вітэнбэрскае Замкавае царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжываньняў каталіцкай царквы, у прыватнасьці супраць продажу індульгенцыяў. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісаньне вэстфальскіх дамоваў у 1648 годзе, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў эўрапейскай палітыцы...:::::::::::::::: чытаць далей |
Эўфрасіньня Полацкая (Еўфрасіньня Полацкая, Ефрасіньня Полацкая, сьвецкае імя Прадслава) — полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая (каля 1110, Полацак — 23 або 25 траўня 1167, Ерусалім). Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая ўшаноўваецца як Асьветніца і Апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі. Эўфрасіньня Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 году (не пазьней 1104 году). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаславіча, хрысьціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Сьвятаслаў (хрысьціянскае імя Юры). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха...:::::::::::::::: чытаць далей |
|