Пасланьне Юды
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Пасланьне Юды — адзін зь лістоў апостала Юды Тадэя, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавету. Поводле ўсходняй традыцыі месьціцца пасьля Трэцяга пасланьня Яна й перад Пасланьнем да рымлянаў, аднак паводле заходняй традыцыі пасьля пасланьня Юды зьмяшчаецца Адкрыцьцё Яна Багаслова.
Аўтар і асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя аўтара дадзена ў самым пачатку пасланьня, ён называе сабе Юдай, братам Якава. Вядома, што адным з братоў Ісуса Хрыста быў Якаў, а яго малодшым братам — Юда, імя якога таксама згадваецца ў Эвангельлях. Згодна з царкоўнымі легендамі, Юда быў біскупам Ерасалімскай царквы. Аднак, у грэцкім тэксьце пасланьня, на яком яно й было першапачаткова напісана, Юда названы «Якаўлевым», што можа значыць ня толькі брата, але й сына Якава.
Нягледзячы на тое, што ліст быў вядомы яшчэ ў старажытнасьці, працяглы час існавалі сумненьні ў ягонай кананічнасьці, нават да IV стагодзьдзя. Гэта магло здарыцца магчыма таму, што ў лісьце цытуюцца ў якасьці Сьвятога Пісаньня два творы, якія не ўвайшлі ў канон Старога Запавета, але былі папулярнымі сярод вернікаў: Запавет Майсея й Першая кніга Яноха. Пасланьне адрасавана «ўсім закліканым Богам-Айцом і ахаваным Ісусам Хрыстом», гэта значыць, што яно магло быць накіраваны як да асобнай суполкі, гэтак і да шэрагу суполак на нейкай мясцовасьці.
Мэта напісаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтай напісаньня ліста былі гарэзіі, якія пачалі распаўсюджвацца ў першаапостальскай царкве. Гэта тыя ж ілжэвучэньні, пра якія згадваліся й актыўна крытыкаваліся ў іншых лістах апосталаў. Адным з такіх было вучэньне, згодна якому хрысьціянская свабода тлумачылася як уседазволеннасьць і магчымасьць весьці амаральны лад жыцьця.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку ліста апостал паведамляе чытачам, што першапачаткова ён меў мэтай пісаць пра іншае, а менавіта пра агульнае Выратаваньне. Але калі ён даведаўся, што ў царкву пракраліся людзі, якія прапаведвалі ілжэвучэньне, ён зьмяніў першапачатковы намер. Аўтар адчувае асаблівую небясьпеку, таму што тыя людзі займаюць у суполках кіруючыя ролі, аднак іхныя паводзіны далёкія ад Божых стандартаў. Юда ў вельмі эмацыйным стыле крытыкуе герэтыкаў, прыводзячы прыклады са Сьвятой гісторыі. Апостал яскрава хоча паказаць, што ў зьяўленьні гарэзіі няма нічога дзіўнага, бо іхнае зьяўленьне была прадказана прароцтвамі. Але як загінулі адступнікі ў Старым Запавеце, гэтак жа будзе канец і для гарэтыкаў. А чытачы пасланьня павінны захоўваць сябе ў сьвятым жыцьці да самага вяртаньня Пана.
Месца й час напісаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць дасьледчыкаў зыходзіцца ў думках, што ліст быў напісаны каля 50 году, аднак ёсьць погляды, што ліст быў напісаны значна пазьней, то бок у 90-я гады. Месцам напісаньня можа быць Юдэя ці Ерусалім.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасланьне складаецца толькі з аднаго разьдзелу, у якім 25 вершаў. Ліст пачынаецца з адрасату й прывітаньня, пасьля якога аўтар выкрывае ілжэнастаўнікаў. Апостал прыводзьць шэраг прыкладаў зь Сьвятой гісторыі й прадракае гарэзііі канец. Сканчваецца пасланьне заклікамі захоўваць чысьціню й удзячнай малітвай да Бога.
Кароткі плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прывітаньне (1—2)
- Ілжэнастаўнікі й іхны канец (3—16)
- Заклік захоўваць веру (17—23)
- Удзячная малітва да Бога (24—25)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN 978-5-94759-099-9
- Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
- Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN 978-5-485-00276-3