Паўднёвая Амэрыка
Паўднёвая Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі. Паўднёвая Амэрыка мае плошчу 17 843 000 км² і зьяўляецца чацьвертым па велічыні кантынэнтам Зямлі. На тэрыторыі Паўднёвай Амэрыкі пражывае каля 360 мільёнаў чалавек. У 1494 годзе Паўднёвая Амэрыка была падзеленая Папам Рымскім паміж Партугаліяй і Гішпаніяй паводле Тардэсьвільскага пагадненьня. Усходняя частка кантынэнту, на якой знаходзіцца сёньня Бразылія, перайшла да Партугаліі, заходняя адышла пад валоданьне Гішпаніі. Менавіта таму ў Бразыліі размаўляюць сёньня на партугальскай мове, а амаль што ва ўсіх астатніх краінах — на гішпанскай.
Большая частка насельніцтва жыве побач заходніх ці ўсходніх берагоў кантынэнту, у той час як цэнтар і крайні поўдзень зьяўляюцца маланаселенай тэрыторыяй. На заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі пераважаюць горы Анды, у той час, як усходняя частка зьмяшчае як горныя рэгіёны, гэтак і вялікія нізіны, якія месьцяцца па цячэньні рэк Амазонка, Парана і Арынока. Большая частка кантынэнту ляжыць у тропіках. У склад Паўднёвай Амэрыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасьць зь якіх належыць краінам кантынэнту. Вялікія і Малыя Антыльскія астравы Карыбскага мора адносяцца да Паўночнай Амэрыкі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёвая Амэрыка займае паўднёвую частку часткі сьвету — Амэрыка. Кантынэнт разьмежаваны ад Паўночнай Амэрыкі водападзелам Дар’енскім прагалам, які доўжыцца на мяжы паміж Калюмбіяй і Панамай, хоць некаторыя разглядаюць як граніцу паміж кантынэнтамі Панамскі канал. Але геапалітычна і геаграфічна[1] ўся Панама — у тым ліку і сэгмэнта на ўсход ад Панамскага каналу ў пярэсмыку — звычайна ўключаецца ў Паўночнай Амэрыку[2][3][4] і да краінаў Цэнтральнай Амэрыкі[5]. Амаль увесь мацярык Паўднёвай Амэрыкі месьціцца на паўднёваамэрыканскай пліце.
У Паўднёвай Амэрыцы знаходзяцца самых высокі ў сьвеце бесьперапынны вадаспад Анхэль у Вэнэсуэле, самая вялікая рака паводле аб’ёму Амазонка, самы доўгі горны хрыбет Анды, самае засушлівае непалярнае месца на Зямлі пустэльня Атакама[6], самы вялікі трапічны лес у рэгіёне ракі Амазонкі, самая высокаразьмешчаная сталіца Ля-Пас і самае высокае ў сьвеце паводле вышыні над узроўнем мора камэрцыйна суднаходнае возера Тытыкака.
Асноўныя мінэральныя рэсурсы Паўднёвай Амэрыкі ўключаюць у сябе золата, срэбра, медзь, жалезная руда, цына і нафта. Гэтыя рэсурсы, якія здабываюцца краінамі рэгіёну прыносяць высокі прыбытак для гэтак краінаў. Аднак сканцэнтраванасьць на вытворчасьці аднаго буйнога экспартнага тавару часта перашкаджае разьвіцьцю мясцовых эканомік. Ваганьні коштаў на сыравінныя тавары на міжнародных рынках час ад часу прыводзіць да стагнацыі эканоміцы паўднёваамэрыканскіх дзяржаваў, што ў сваю чаргу выклікае скрайнюю палітычную нестабільнасьць. Гэта вядзе да намаганьняў вызначаных краінаў па дывэрсыфікацыі вытворчасьці, каб адысьці ад залежнасьці ад экспарту адной групы тавараў.
Паўднёвая Амэрыка ёсьць адным з самых біяразнастайных кантынэнтаў на плянэце. Яна зьяўляецца домам для многіх цікавых і ўнікальных відаў жывёлаў, уключаючы ляму, анаконду, піраньню, ягуара, вікуньню і тапіра. Асабліва трапічныя лясы Амазоніі валодаюць высокай біяразнастайнасьцю, утрымліваючы асноўную долю відаў Зямлі. Бразылія ёсьць самай вялікая краінай Паўднёвай Амэрыкі, якая ахоплівае каля паловы сушы і колькасьці насельніцтва кантынэнту. Астатнія краіны і тэрыторыі падзелены паміж трыма рэгіёнамі, як то Андзкімі дзяржавамі, Гвіянамі і краінамі Паўднёвага конусу.
Астравы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйна ў склад Паўднёвай Амэрыцы далучаюць таксама некаторыя з бліжэйшых астравоў. Аруба, Банэр, Кюрасао, Трынідад, Табага і астравы ў фэдэральнае залежнасьці Вэнэсуэлы месьцяцца на паўночнай частцы кантынэнтальнага шэльфу кантынэнту, таму і часта лічацца ягонай часткай. З пункту гледжаньня геапалітыцы, астраўныя дзяржавы і заморскія тэрыторыі Карыбскага басэйну, як правіла, вызначаюцца як частка або субрэгіён Паўночнай Амэрыкі, паколькі яны больш аддаленыя да Карыбскае пліты, не зважаючы на тое, што астравы Сан-Андрэс і Правідэнсія палітычна ўваходзяць у склад Калюмбіі, а востраў Авэс знаходзіцца пад кантролем Вэнэсуэлы[2].
Краіны Паўднёвай Амэрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Паўднёвай Амэрыцы на дадзены момант цалкам знаходзіцца 12 краін і 3 залежныя тэрыторыі. Насельніцтва кантынэнту складае каля 423 мільёнаў чалавек.
Частка | Герб | Краіна | Плошча (км²) | Насельніцтва | Сталіца |
---|---|---|---|---|---|
Паўночная | Балівія | 1098581 | 11797257 | Сукрэ | |
Бразылія | 8515767 | 214484837 | Бразылія | ||
Вэнэсуэла | 916445 | 28705000 | Каракас | ||
Гаяна | 214969 | 743699 | Джорджтаўн | ||
Калюмбія | 1141748 | 51049498 | Багата | ||
Пэру | 1285216 | 33035304 | Ліма | ||
Сурынам | 163820 | 598000 | Парамарыба | ||
Француская Гвіяна (залежная тэрыторыя Францыі) | 83846 | 294436 | Каена | ||
Эквадор | 276841 | 17954936 | Кіта | ||
Паўднёвая | Аргентына | 2780400 | 45808747 | Буэнас-Айрэс | |
Парагвай | 406752 | 7353038 | Асунсьён | ||
Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) | 3903 | 20 | Грутвікен | ||
Уругвай | 176215 | 3554915 | Мантэвідэо | ||
Фолклэндзкія астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) [a] | 12173 | 4000 | Стэнлі | ||
Чылі [b] | 756102 | 19678363 | Сант’яга-дэ-Чылі |
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Плошча (уключна з астравамі) — 17 830 000 км²
- Плошча астравоў — 150 000 км²
- Даўжыня берагавой лініі — 26 000 км
- Найбольшая вышыня над узроўнем мора (гара Аканкагуа) — 6959 м
- Найменшая вышыня (паўвостраў Вальдэс) — −40 м
- Самы паўночны пункт кантынэнту — мыс Гальінас 12°25' паўн. ш. 71°35' з. д.
- Самы паўднёвы пункт — мыс Фроўэрд 53°54' паўд. ш. 71°18' з. д.
- Самы ўсходні пункт — мыс Кабу-Бранку 7°09' паўд. ш. 34°48' з. д.
- Самы заходні пункт — мыс Парыньяс 4°45' паўд. ш. 81°20' з. д.
Найбуйнейшыя рэкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Азёры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вяршыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аканкагуа
- Охас-дэль-Саляда
- Тупунгата
- Уаскаран
- Карапуна
- Ільімані
- Чымбараса
- Крыстабаль-Калён
- Бандэйра
- Рарайма
- Агульяс-Нэграс
Вульканы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ці Мальвінскія астравы: Тэрыторыя, якая аспрэчваецца паміж Вялікабрытаніяй і Аргентынай. Пасля канфлікту 1982 году сярод сусьветнай супольнасьці прызнаецца як тэрыторыя Вялікабрытаніі, але Аргентына працягвае аспрэчваць як назоў астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасьць.
- ^ Разам з востравам Пасхі, які знаходзіцца ў Акіяніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cohen, Saul Bernard. 2003. «North and Middle America» (Ch. 5). Geopolitics of the World System, ISBN 0847699072.
- ^ а б «Americas». Standard Country and Area Codes Classifications (M49), United Nations Statistics Division.
- ^ «North America». Atlas of Canada.
- ^ «North America». Atlas National Geographic.
- ^ «Panama». The World Factbook.
- ^ «Parts of Chile’s Atacama Desert haven’t seen a drop of rain since recordkeeping began. Somehow, more than a million people squeeze life from this parched land». National Geographic Magazine.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. Падрабязнасьці могуць быць на старонцы абмеркаваньня. |