Почап
Почап лац. Počap | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1447 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Почапскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 17 114 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48345 | ||||
Паштовы індэкс: | 243400 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д. | ||||
Почап | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
По́чап — места ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Почапскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 16 748 чалавекі. Знаходзіцца за 84 км на паўднёвы захад ад Бранску, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Унеча.
Почап — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Почап як места ў складзе Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1447 годам. У 1503 годзе места захапіла Маскоўская дзяржава.
У пачатку XVII ст. Почап вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскім павет Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Почап захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Почап апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVIII—XIX стагодзьдзях места знаходзілася ў валоданьні Меншыкава, Разумоўскага, Клейнміхэля.
У 1781 годзе статус Почапу панізілі да мястэчка ў складзе Мглінскага павету Ноўгарад-Северскага намесьніцтва.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Почап абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Мглінскі павет («падраён») Гомельскага раёну[1]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, у Чарнігаўскую губэрню, з 1944 году ў Бранскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 5285 чал.[2]; 1897 год — 8,3 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1920 год — 11,8 тыс. чал.; 1926 год — 13,3 тыс. чал.; 1939 год — 15,6 тыс. чал.; 1950 год — 12,3 тыс. чал.; 1960 год — 15,8 тыс. чал.; 1970 год — 16,0 тыс. чал.; 1979 год — 16,3 тыс. чал.; 1989 год — 17,1 тыс. чал.; 1999 год — 18,2 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 17 064 чал.; 2009 год — 17 114 чал.; 2016 год — 16 748 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кансэрвавы, масларобны заводы, завод апрацоўкі пянькі, крухмалапатачнае прадпрыемства, мясаптушкакамбінат. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац Разумоўскіх (XVIII ст.; захаваўся часткова)
- Парк «Верхні сад»
- Сядзіба Лапоткаў (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1891)
- Царква саборная Ўваскрасеньня Хрыстова (1765—1771)
- Царква Сьвятога Антонія (1798—1801)
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1810—1823)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Уваскрасенская царква
-
Ільлінская царква
-
Царква Сьвятога Антонія
-
Сядзіба Лапоткаў
-
Верхні сад
-
Рэшткі палаца Разумоўскіх
-
Дом, дзе нарадзіўся М. Блантэр
-
Чыгуначная станцыя
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мацьвей Блантэр (1903—1990) — савецкі кампазытар
- Рыгор Вінскі (1752—1819) — украінскі пісьменьнік
- Аляксей Жамчужнікаў (1821—1908) — расейскі лірычны паэт, сатырык і гумарыст
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 354.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE. № 2, 2001. (Народны нумар)
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|