Прамэтэй
Выгляд
Прамэтэ́й (стар.-грэц. Προμηθεύς, таксама Прамэфэй) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] тытан, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Ён хацеў, каб багі не перашкаджалі людзям жыць уласным жыцьцём. Сын Япэта і Клімэны (па Апалядору, Асіі[2]). Па Эсхілу, сын Тэміды-Геі[3]. Па Эўфарыёну, сын Геры і тытана Эўрымэдонта[4]. Яго жонка Гесыёна[5].
Імя тытана «Прамэтэй» азначае «думаючы сьпярша», «той, які прадбачвае» (у процілежнасьць імені яго брата Эпімэтэя, «думаючага пасьля») і зьяўляецца вытворным ад індаэўрапейскага корня me-dh-, men-dh-, «разважаць», «пазнаваць»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337—340, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.155—157 (рас.)
- ^ Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 2, 3 далее (рас.)
- ^ Эсхіл. Прыкуты Праметэй 18, 209
- ^ Евстафий. Комментарий к «Илиаде» Гомера XIV 294 // Вестник древней истории. 1947. № 1. С.290 (рас.)
- ^ Эсхіл. Прыкуты Праметэй 560
- ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337—340 (рас.)