Піраміды Гізы
Піраміды Гізы | |
---|---|
Memphis and its Necropolis — the Pyramid Fields from Giza to Dahshur* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Эгіпет |
Тып | культурны |
Крытэры | i, iii, vi |
Спасылка | 86 |
Рэгіён** | Арабскія дзяржавы |
Каардынаты | 29°58′34″ пн. ш. 31°07′58″ у. д. / 29.97611° пн. ш. 31.13278° у. д.Каардынаты: 29°58′34″ пн. ш. 31°07′58″ у. д. / 29.97611° пн. ш. 31.13278° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1979 (3 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Піраміды Гізы знаходзяцца на плято Гіза ў прыгарадах Каіру (Эгіпет). Гэты комплекс старажытных помнікаў уключае тры піраміды, вядомыя як Вялікія Піраміды, а таксама скульптуру Вялікага Сьфінкса. Яны разьмешчаныя ў пустыні на адлегласьці каля 8 км ад старога гораду Гіза на рацэ Ніле і каля 25 км на паўднёвы захад ад цэнтру Каіру. Піраміда Хеопса — адзіны ацалелы помнік зь Сямі цудаў сьвету.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты старажытнаэгіпецкі нэкропаль складаецца з піраміды Хуфу (вядомай як Вялікая піраміда і піраміда Хеопса), некалькі меншай піраміды Хафры за некалькі сотняў мэтраў на паўднёвы захад і адносна сьціплых памераў піраміды Менкаура за некалькі сотняў мэтраў далей на паўднёвы захад, а таксама шэрагу менш буйных суправаджаючых будынкаў, вядомых як піраміды царыц, тратуары і піраміды даліны. Вялікі Сьфінкс разьмешчаны на ўсходнім баку комплексу тварам на ўсход. Шматлікія навукоўцы працягваюць лічыць, што Сьфінкс мае партрэтнае падабенства з Хафрой.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піраміды Гізы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў