Перайсьці да зьместу

Пістоя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пістоя


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 81 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0573
Паштовы індэкс: 51100
Нумарны знак: PT
Геаграфічныя каардынаты: 43°56′0″ пн. ш. 10°55′0″ у. д. / 43.93333° пн. ш. 10.91667° у. д. / 43.93333; 10.91667Каардынаты: 43°56′0″ пн. ш. 10°55′0″ у. д. / 43.93333° пн. ш. 10.91667° у. д. / 43.93333; 10.91667
Пістоя на мапе Італіі
Пістоя
Пістоя
Пістоя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.pistoia.it/

Пістоя (па-італьянску: Pistoia) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Пістоя была цэнтрам гальскіх, лігурыйскіх і этрускіх паселішчаў, перш чым стаць рымскай калёніяй у VI стагодзьдзі да н. э. Ля месца пралягала важная дарога Вія-Касія. З V стагодзьдзя горад быў цэнтрам біскупствам, а пасьля далучэньня да складу Лямбардзкага каралеўства быў каралеўскім горадам і меў некалькі прывілеяў. У 1177 годзе Пістоя стала камунай. У наступныя гады места стала важным палітычным цэнтрам. Тут былі пабудаваныя абарончыя муры і некалькі грамадзкіх і рэлігійных будынкаў.

У 1254 годзе гібэлінскі горад Пістоя быў заваяваны гвэльфскай Флярэнцыяй. Пасьля ў месьце пачалося варагаваньне паміж групоўкамі «чорных» і «белых» гвэльфаў, а таксама ўзмацнілася барацьба розных шляхетных сем’яў. У «Боскай камэдыі» Дантэ ў пекле згадваецца асабліва жорсткі пасьлядоўца фракцыі «чорных» гвэльфаў Ваньні Фуччы, які заблытаўся ў клубе зьмей, і, праклінаючы Бога, праклямаваў, што ён ёсьць зьверам, а Пістоя — ягоным годным логвам. Пістоя заставалася флярэнтыйскім уладаньнем, за выключэннем кароткага пэрыяду ў XIV стагодзьдзі, калі былы абат Армана Тэдычы стаў уладаром гораду. Аднак, ягонае павананьне цягнулася ня дужа доўга, бо ягоны пляменьнік Філіпа прадаў горад Кастручча Кастракані зь Люкі. Горад быў афіцыйна далучаны да Флярэнцыі ў 1530 годзе.

У 1786 годзе ў Пістоі быў скліканы вядомы янсэнісцкі эпіскапальны сынод. Паводле адной з тэорыяў, Пістоі пазычыла сваю назву пісталету, які пачаў вырабляцца ў Пістоі ў XVI стагодзьдзі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]