П’ер Гёйб’ерг
П’ер Гёйб’ерг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 жніўня 1995[1][2][3] (29 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Алімпік Марсэль | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2013 2013—2016 2015 2015—2016 2016—2020 2020— 2024— |
Баварыя 2 Баварыя → Аўгсбург (арэнда) → Шальке-04 (арэнда) Саўтгэмптан Тотэнгэм Готспур → Алімпік Марсэль (арэнда) |
44 (12) 17 (0) 16 (2) 23 (0) 109 (4) 145 (8) 4 (0) |
Зборныя | ||
2014— | Данія | 83 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
П’ер-Эміль Гёйб’ерг (па-дацку: Pierre-Emile Højbjerg; нарадзіўся 5 жніўня 1995 году, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за францускі клюб «Алімпік» (Марсэль) (у арэндзе з «Тотэнгэм Готспуру») і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыўшы акадэмію «Капэнгагену», у 2010 годзе далучаецца да «Брэнбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[4].
Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліку ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гёйб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баеру» зь Левэркузэну, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012—2013 гадоў. 13 красавіка 2013 году Гёйб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[5], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гёйб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.
Узорам для перайманьня для Гёйб’ерга зьяўляецца Зынэдын Зыдан[6].
У 2011 годзе Гёйб’ерг быў названы гульцом году Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Зьяўляўся адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Гёйб’ерг таксама мае францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[8]. 28 траўня 2014 году гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швэцыі, П’ер правёў у гэтым матчы усе 90 хвілінаў гульнявога часу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pierre-Emile Höjbjerg // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pierre Højbjerg // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Pierre Hojbjerg // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
- ^ Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
- ^ Bayerns Supertalent: Zidane ist sein Vorbild. www.fussball-vorort.de
- ^ Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
- ^ Pierre Højbjerg. www.footballzz.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алімпік Марсэль — цяперашні склад
|
---|
1 Рульлі · 3 Мэрлен · 5 Балердзі · 6 Гарсія · 7 Карбоні · 8 Мапэ · 9 Ваі · 10 Грынўуд · 11 Гарыт · 12 Лянге · 13 Карнэліюс · 14 Мумбаньня · 17 Роў · 18 Мэйтэ · 19 Кандагбія · 20 Бразье · 21 Ранж’е · 22 Стэрналь · 23 Гёйб’ерг · 24 Мюэ · 25 Раб’ё · 29 Ліроля · 34 Надыр · 36 Блянка · 37 Согла · 44 Энрыке · 47 Ляфон · 48 Абдала · 51 Канэ · 62 Мурыльлё · 99 Мбэмба · Трэнэр: Дэ Дзэрбі |
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Капэнгагене
- Дацкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Даніі
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Аўгсбург»
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Саўтгэмптан»
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль