РБМК
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
РБМК (рэактар вялікай магутнасьці канальны) — сэрыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР з 1960-х да 1980-х гадоў. Эксплюатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расеі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Ўкраіне на Чарнобыльскай АЭС, пасьля катастрофы на якой рэактары гэтай сэрыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобыльскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўсюджаны ў савецкай атамнай энэргетыцы. Галоўным канструктарам рэактарнай устаноўкі быў акадэмік Мікалай Даляжаль. Навуковае кіраўніцтва ажыцьцяўляў Курчатаўскі інстытут і акадэмік Анатоль Аляксандраў.
Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае разьвіцьцё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў сэрыі МКЭР.
Характарыстыкі РБМК
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Характарыстыка | РБМК-1000 | РБМК-1500 | РБМКП-2000 (праект) |
---|---|---|---|
Цеплавая магутнасьць рэактару, МВт | 3200 | 4800 | 5400 |
Электрычная магутнасьць энэргаблёку, МВт | 1000 | 1500 | 2000 |
ККДз блёку, % | 31,3 | 31,3 | 37,0 |
Ціск пары перад турбінай, атм | 65 | 65 | 65 |
Тэмпэратура пары перад турбінай, °С | 280 | 280 | 450 |
Памер актыўнай зоны, м: | |||
высата | 7 | 7 | 6 |
дыямэтар (шырыня×даўжыня) | 11,8 | 11,8 | 7,75×24 |
Загрузка ўрана, т | 192 | 189 | 220 |
Узбагачэньне, % 235U | |||
выпарвальны канал | 2,6-2,8 | 2,6-2,8 | 1,8 |
перагравальны канал | — | — | 2,2 |
Колькасьць каналаў: | |||
выпарвальных | 1693 | 1661 | 1744 |
перагравальных | — | — | 872 |
Сярэдняе выпальваньне, МВт·сут/кг: | |||
у выпарвальным канале | 25,5 | 25? | 20,2 |
у перагравальным канале | — | — | 18,9 |
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметар×таўшчыня), мм: | |||
выпарвальны канал | 13,5×0,9 | 13,5×0,9 | 13,5×0.9 |
перагравальны канал | — | — | 10×0,3 |
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў: | |||
выпарвальны канал | Zr + 2,5% Nb | Zr + 2,5% Nb | Zr + 2,5% Nb |
перагравальны канал | — | — | Нержавеючая сталь |
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэактары РБМК выкарыстоўваліся на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.
Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блёкаў. Графіт выконвае ролю запавольніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяцца касэты зь ядзерным палівам, а праз большасьць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што запавольвае нэўтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіраваньня, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна зьмяняць інтэнсіўнасьць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналягічныя каналы часткова выпарваецца, і пасьля, у барабане-сэпаратары, пара аддзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.
У рэактары РБМКП-2000 плянавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасьцю, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перагравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпэратуру, што павялічвала б ККДз атамнай станцыі.