Рабунак
Выгляд
Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданьне маёмасьці, учыненае бяз шкоды для жыцьця і здароўя. Ёсьць злачынствам супраць уласнасьці. Караецца шматгадовым пазбаўленьнем волі (да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці). Абцяжарвальнымі акалічнасьцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненьне ў жытло, памяшканьне або сховішча, папярэдняя змова гурту асобаў, буйны памер выкрадзенай маёмасьці і паўторнае ўчыненьне[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Э.І. Кузьмянкова. Грабеж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 378. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0035-8
- ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасьць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.